Іван Ласкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
Нарадзіўся [[19 чэрвеня]] [[1941]] у абласным цэнтры Гомлі [[БССР|Беларускай ССР]] ў сям’і працоўнага.
 
Бацька — Ласкоў Антон Іванавіч, украінец з [[Палтаўская вобласьць|Палтаўшчыны]], земляроб, які уцёк у [[1933]] у Гомель, ратуючыся ад голаду, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы «Спартак», у чэрвені [[1941]] пайшоў на фронт і зьнік бяз вестак. Маці, Юлія Апанасаўна, паходзіланарадзілася зў колішняй [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомлі, неўзабаве з маленькім дзіцём пераехала да сваякоў ў вёску [[Беразякі]] [[Краснапольскі раён|Краснапольскага раёну]] Магілёўскай вобласьці, дзе працавала калгасьніцай, памерла ў [[1963]].
 
У тры гады навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасьцяў пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. Зь Беразякоў, у якіх жыў да [[1952]], ён дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З [[1953]] выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме.