Ян з княжатаў літоўскіх: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MastiBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: ru:Ян (княжич литовский)
д вікіфікацыя, член -> чалец
Радок 1:
'''Ян (Януш) "«з княжатаў літоўскіх"»''' ([[8 студзеня]] [[1499]], [[Кракаў]], [[Польшча]]-[[18 лютага]] [[1538]], [[Познань]], [[Польшча]]) — [[каталіцтва|рымска-каталіцкі]] і дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ]] і [[Польшча|Польшчы]], суаўтар касьцёльных і дзяржаўных рэформаў, гуманіст, мэцэнат мастацтва і навукі, дыплямат.
 
== Дзяцінства ==
 
Быў пазашлюбным сынам [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Ягелончыка]] (будучага караля Польшчы і Вялікага Княства) і [[Катажына Охстат|Катажыны Охстат]] зь Цельніцаў, што на [[Маравія|Маравіі]]. У [[1505]] разам з маці знаходзіўся побач з Жыгімонтам ў [[Глогаў|Глогаве]], дзе Жыгімонт быў намесьнікам [[Чэхія|чэскага]] караля.
 
== Асьветніцкая дзейнасьць ==
 
У [[1512]] кракаўскі, пазнанскі й [[плоцк]]і канонік. У [[1516]] Ян, [[Полацак|полацкі]] [[канонік]], вывучаў юрыдычнае права ў [[Балёньня|Балёньні]]. У прызначаны кіраўніком [[Віленская дыяцэзія|віленскага біскупства]], уладу над якім ён павінен быў атрымаць пасьля 27-гадовага ўзросту. Ян актыўна ўдзельнічаў у кананізацыйным працэсе каралевіча [[Княжыч Казімір|Казімера]]. У [[1521]] папа [[Леў X|Леў Х]] абвясьціў Казімера сьвятым. Літва атрымала свайго першага апекуна. Мошчы сьвятога з урачыстай працэсіяй перанесьлі з капліцы Сьвятой Тройцы ў Гаштольдзкую капліцу. У гэтым самым годзе [[Францішак Скарына]] пры дапамозе біскупа заснаваў у горадзе каталіцкую друкарню касьцёльных кніг, якая выдавала іх на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]] (у [[1522]] выйшла "«Малая падарожная кніжка"», у [[1525]]  "«Апостал"»). У [[1522]] Ян склаў біскупскую прысягу. Аднак паўнату ўлады біскупа ён атрымаў толькі ў [[1531]], пасьля канчатковага сьвятарскага пасьвячэньня.
 
== Дзяржаўная дзейнасьць ==
 
Пасьля прыезду ў [[Вільня|Вільню]] ў [[1519]] стаў фактычным намесьнікам вялікага князя на Літве. Пракаралеўская палітыка маладога біскупа сутыкнулася з апазыцыяй часткі магнатаў, якія нават [[22 лістапада]] [[1522]] спрабавалі зрабіць замах на яго жыцьцё. Па просьбе караля Ян распачаў актыўную акцыю, якая гарантавала [[Ягайлавічы|ягелонскую]] пераемнасьць, што прывяло да прысягі, якую літоўская рада склала [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]] як наступніку трона [[4 сьнежня]] [[1522]], а пазней, [[18 кастрычніка]] [[1529]], да каранацыі. 3 мэтаю далейшага ўмацаваньня дынастыі Ян разам з [[Юры Радзівіл Літоўскі Геркулес|Юр’ем Радзівілам]] прапанаваў на варшаўскім зьезьдзе [[1526]] праект прызнаньня Літвы як каралеўства, аднак гэтаму рашуча супрацьстаяў польскі бок. Не ўдаўся таксама праект жаніцьбы Яна з [[Мазовія|мазавецкаю]] князёўнаю Ганнай і адданьня Мазоўшы пад уладу Літвы. Ян у той час праводзіў адпаведна ад імя караля і па жаданні [[Бона Сфорца|Боны]], з якой яго яднала сардэчнае сяброўства і ўся палітыка Літвы, не выключаючы нават дыпламатычных адносінаў з прускім [[Альбрэхт Прускі|Альбрэхтам]] (туды ў [[1530]] зь місіяй ад біскупа паехаў Францішак Скарына) і [[Фэрдынанд I Габсбург|Фэрдынандам І]] і, выступаючы пасярэднікам паміж Жыгімонтам І і малдаўскім гаспадаром, [[Пётр Рарэш|Пятром Рарэшам]]. Ян цікавіўся таксама справамі абароны Літвы ад [[татары|татараў]] і настойліва падтрымліваў умацаванне межаў. Як членчалец літоўскай [[Рада|рады]] ён прымаў таксама актыўны ўдзел у яе абрадах і пасяджэньнях літоўскага [[сойм]]у, звычайна знаходзіўся побач з каралём падчас яго побыту на Літве.
 
Юрыст па адукацыі, біскуп Ян падтрымліваў ідэю кадэфікацыі (сыстэматызацыі) законаў і быў адным з "«айцоў"» [[Статут 1529 года|Статуту 1529]]. У тым жа [[1529]] Віленскім афіцыялам быў Ян Sylvіus Аmalus, доктар абодвух законаў і свабодных навук, пробашч Віцебскі і Лідзкі, пісар Апостальскай Сталіцы, дасьведчаны ў замежных мовах, настаўнік Жыгімонта Аўгуста.
 
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
 
Як чалавек грунтоўна адукаваны, Ян цікавіўся заходне-эўрапейскім гаспадарчым разьвіцьцём. Ён кіраваў біскупскімі месцамі на Літве, купляў цагельні і вапнавыя заводы. У [[1525]] пабудаваў за Вільняй першую на Літве [[гута|гуту]]. Быў уладальнікам саляных і васковых сховішчаў на [[Валынь|Валыні]]. Пераважна асабіста займаючыся ўпраўленьнем сваімі маёнткамі, стаў выдатным адміністратарам (ужо ў [[1521]]-[[1522]] ён быў суўладальнікам [[пінск]]іх маёнткаў каралевы Боны) і таму часта выступаў арбітрам у спрэчках, што тычыліся маёмасьці і пасярэднікам у трансакцыях.
 
Ян клапаціўся пра рэформу ўласнае дыяцэзіі. Ён узмацняў дысцыпліну сярод духоўных асобаў. У [[1526]] Ян склікаў у Вільні першы ў гісторыі Літвы дыяцэзіяльны [[сынод]] і надрукаваў ягоныя статуты праз два гады. Клапаціўся пра разьвіцьцё рэлігійнага друку. Упарадкаваў літургічную службу ў катэдры. У віленскай капітуле ўстанавіў кантараў і схаластыкаў, раўняючыся тым самым да іншых катэдральных касьцёлаў Эўропы. Пасьля пажару віленскае катэдры ([[1530]]) актыўна заняўся яе адбудоваю, даручаючы працу вядомаму рымскаму дойліду [[Бэрнардына дэ Джанотыс]]. На тэрыторыі дыяцэзіі Ян стварыў шэраг новых парафій і кансэкраваў некалькі касьцёлаў. Ён апекаваўся шпіталямі св. Іова і Марыі Магдалены ў Вільні.
Радок 23:
== Апошнія гады жыцьця ==
 
Нягледзячы на дамінуючае становішча Яна ў палітычным жыцці Літвы, нядобразычлівасць да яго літоўскіх магнатаў (асабліва [[Радзівілы|Радзівілаў]] і [[Гаштольды|Гаштольдаў]]), не аслабла (толькі з двума  — [[Ян Забярэзінскі|Янам Забярэзінскім]] і [[Жамойцкая дыяцэзія|біскупам жмудзкім]] [[Мікалай Радзівіл|Мікалаем Радзівілам]] ён падтрымліваў сардэчныя адносіны). Гэта прымусіла Яна [[19 траўня]] [[1536]] адмовіцца ад біскупства ў Вільні. Прыкладна ў той час пакінуў Вільню сакратар біскупа  — Францішак Скарына, які накіраваўся ў [[Прага|Прагу]]. Кароль Жыгімонт прызначыў Яна [[Познаньская дыяцэзія|Познаньскім біскупам]], аднак толькі ў [[сакавік]]у [[1537]] Ян атрымаў уладу над новай дыяцэзіяй. На жаль, незадоўга пасьля прыбыцьця ў новую сядзібу, ён захварэў на ліхаманку, якая трымалася чатыры дні, што стала прычынай яго сьмерці. Памёр біскуп Ян [[18 лютага]] [[1538]] у [[Познань|Познані]]. Перад сьмерцю прасіў пахаваць яго ў Вільні, бо вельмі да яе прывязаўся. Эпітафія ў віленскай катэдры была зьнішчана ў [[XVII стагодзьдзе|XVII ст]].
 
[[Катэгорыя:Гедымінавічы]]