Алег Трусаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
вікіфікацыя, прыбраў непадмацаваныя крыніцамі выдумкі
Радок 32:
| камэнтар =
}}
'''Але́г Анато́льевіч Тру́саў''' (нарадзіўся [[7 жніўня]] [[1954]])  — археоляг, кандыдат гістарычных навук, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. Кандыдат гістарычных навук ([[1981]]). Палітык і грамадзкі дзеяч, старшыня [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны]].
 
== Біяграфія ==
Алег Трусаў нарадзіўся [[7 жніўня]] [[1954]] годeгоду ў горадзе [[Амсьціслаў|Амсьціславе]] [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай вобласьці]]. У [[1976]] годзе скончыў гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]. У пэрыяд з [[1976]] па [[1992]] гады працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце загадчыкам аддзела комплексных навуковых дасьледаваньняў. У [[1981]] годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
 
З [[1996]] да сакавіка [[1998]] году  — дэкан факультэтафакультэту бібліятэчна-інфармацыйных сыстэмаў [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў|Беларускага ўнівэрсытэту культуры]]. Цяпер дацэнт катэдры гісторыі Беларусі і музэязнаўства.
 
У [[1990]] годзе быў адным з заснавальнікаў [[Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа|Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа]] і цяпер у ім выкладае.
 
== Грамадзка-палітычная дзейнасьць ==
Палітычную дзейнасьць распачаў з [[19 кастрычніка]] [[1988]] году, калі на ўстаноўчай канфэрэнцыі «[[Мартыралёг Беларусі|Мартыралёгу Беларусі]]» ўвайшоў у склад створанага тады Арганізацыйнага камітэту [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»]]. У чэрвені 1989 году на Ўстаноўчым зьезде БНФ быў абраны ў склад першага Сойму БНФ.
 
Прымаў удзел у абвяшчэньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і поўнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь «[[Пагоня (герб)|Пагоня]]», [[бел-чырвона-белы сьцяг|бел-чырвона-белага]] дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго.
 
У [[1990]]—1996—[[1996]] гады — дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня. З [[1990]] па [[1995]] гады  — намесьнік старшыні камісіі Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11—12 красавіка 1995 году супраць арганізаванага [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандрам Лукашэнкам]] рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга, гербу «Пагоні» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, скасаваньня статусу [[беларуская мова|беларускай мовы]] як адзінай дзяржаўнай мовы і эканамічнай інтэграцыі з [[Расея]]й.
 
У 1995—1996[[1995]]—[[1996]] гады Трусаў тройчы балятаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, тройчы праходзіў у другі тур, аднак па сумнеўных прычынах ня трапіў у ХІІІ ВС.
 
=== [[Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада|БСДГ]] ===
У [[1995]] годзе, пасьля паразы на выбарах у парлямэнт дэмакратычных сілаў, у БСДГ пачаўся ўнутрыпартыйны крызыс. Прадстаўнікі левага крыла Грамады крытыкавалі Трусава за занадта цесны, на іх погляд, альянс з [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|БНФ]] і нацыянальна-дэмакратычным лягерам. У ліпені 1995 году мінімальнай большасьцю галасоў дэлегатаў пазачарговага зьезду быў зьняты з пасады старшыні. Трусаў і ягоныя прыхільнікі выступалі супраць гэтага. Неўзабаве пасля зьезду яны стварылі ўнутрыпартыйную фракцыю па захаваньні Грамады.
 
Фракцыя Трусава падтрымала ў траўні [[1996]] году ініцыятыву «круглага стала палітычных партый Беларусі» па імпічмэнце прэзыдэнта А. Лукашэнкі, у кастрычніку таго ж году ўзяла самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы ды правядзеньні Кангрэсу ў абарону Канстытуцыі. У студзені 1997 году паводле просьбы новага кіраўніцтва партыі Міністэрства юстыцыі прыняло рашэньне аб ліквідацыі БСДГ. Тады ж Трусаў выступіў зь ініцыятывай адраджэньня БСДГ. Старшынём Арганізацыйнага камітэта па адраджэньні БСДГ стаў [[Станіслаў Шушкевіч]].
 
[[15 лютага]] [[1998]] году на Ўстаноўчым зьезьдзе адроджанай БСДГ Трусаў быў абраны намесьнікам старшыні БСДГ. Старшынём стаў Станіслаў Шушкевіч. Гэтая падзея не засталася незаўважанай уладамі, і ўжо ў сакавіку Трусаў быў вымушаны паводле палітычных матываў пакінуць пасаду дэкана факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сыстэмаў Беларускага ўнівэрсытэту культуры.
 
=== [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны|Таварыства беларускай мовы]] ===
У [[1989]] годзе Трусаў выступіў адным з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Мовы. У [[красавік]]у [[1997]] году абраны Рэспубліканскай Радай першым намесьнікам старшыні ТБМ. На VI зьезьдзе ТБМ [[17 красавіка]] [[1999]] году абраны старшынём Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якім кіруе дасюль.
 
Уваходзіць у склад рэдкалегіяў газэты «Наша Слова» і часопісу «Беларуская Мінуўшчына». Узначальвае таварыства «Беларусь-Гішпанія», доўгі час быў сябрам Рады Згуртаваньня Беларусаў Сьвету «Бацькаўшчына».
 
== Навуковая дзейнасьць ==
Аўтар больш чым 150 навуковых публікацыяў, сярод якіх некалькі манаграфіяў. Як археоляг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэньнем манумэнтальнага дойлідзтва XI—XVIII  стст. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў [[Ліда|Лідзе]], [[Мір]]ы, [[Крэва|Крэве]], [[Мазыр]]ы, [[Заслаўе|Заслаўі]], [[Горадня|Горадні]], [[Віцебск]]у, [[Наваградак|Наваградку]], [[Магілёў|Магілёве]], [[Менск]]у, [[Амсьціслаў|Амсьціславе]] і іншых мясьцінах Беларусі.
 
Распрацаваў мэтодыку архітэктурна-археалягічнага вывучэньня манумэнтальных помнікаў Беларусі, прасочваў эвалюцыю асноўных тыпаў [[муроўка|муровак]] і будаўнічых матэрыялаў. Вялікіую увагу зьвяртаў на эвалюцыю [[кафля|кафлі]].
 
== Цікавыя факты ==
Алег Трусаў зьяўляецца прыхільнікам распрацоўкі новага правапісаправапісу [[беларуская мова|беларускае мовы]], іа таксама замены запазычаных з расейскай мовы адначасовасловаў праціўнікамна выкарыстоўваньняўласна такбеларускую званагалексыку; «[[тарашкевіца|клясычнагаклясычны правапісаправапіс]]» абі чым[[наркамаўка|наркамаўку]] рэгулярналічыць заяўляўбеларускімі ўкультурнымі сваіхкаштоўнасьцямі, інтэрвіютаму ставіцца нэўтральна да ўжываньня абодвух.<ref>[http://news.tut.by/culture/98309.html TUTэйшыя. Алег Трусаў: У грамадстве змянілася стаўленне да беларускай мовы] // [[TUT.BY]], [[19 лiстапада]] [[2007]]</ref>.
 
== Важныя манаграфіі ==
* Трусов, О.  А.  Памятники монументального зодчества Белоруссии XI-XVIIXI—XVII вв. Архитектурно-типологический анализ. Мн., 1988. — ISBM 5-343-00312-5.
* Трусаў, А.  А.  Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. Мн., 1990.
* Трусаў, А.  А.  Беларускае кафлярства. Мн., 1993.
* Трусаў, А.  А.  Манументальнае дойлідства Беларусі ХІ- XVIIIХІ—XVIII стагодзьдзяў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн., 2001. — ISBM 985-6305-29-2.
 
== Крыніцы ==
Радок 80:
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭГБ|6-1}}
* Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6т. Т.6, кн.1, М., 2001 ISBN 985-11-0214-8
* [http://slounik.org/80286.html Трусов Олег] // {{Літаратура/Хто ёсьць хто ў Беларусі (1999)}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==