Беларуская археалёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак, артаграфія
афармленьне, катэгорыі
Радок 2:
 
== Гістарыяграфія ==
[[Гістарыяграфія]] беларускай археалёгіі ўзьнікла намаганьнямі [[Канстанцін Тышкевіч|Канстанціна Тышкевіча]] ў сярэдзіне 19 ст.стагодзьдзя, практычна адначасова з узьнікненьнем самой гэтай галіны ведаў. Тышкевіч у сваіх працах ня толькі сыстэматычна асьвятляў тагачасныя дасьледаваньні археолягаў і краязнаўцаў, але і ўпершыню паспрабаваў ахарактарызаваць іх погляды на старажытную гісторыю, разгледзець ідэі і гіпотэзы сваіх папярэднікаў, увёў у навуковы ўжытак раней невядомыя імёны дасьледнікаў.
 
Больш сьцісла, а часам і павярхоўна, закранаў адпаведныя тэмы [[Я. П. Тышкевіч]]; павярхоўна і бегла — [[Адам Кіркор]], [[І. І. Крашэўскі]], [[Уладзіслаў Сыракомля]], [[Павал Шпілеўскі]], [[Вінцэсь Каратынскі]] і інш.
 
Экскурсы ў гісторыю разьвіцьця беларускага краязнаўства і археалёгіі рабілі [[Аляксей Сапуноў]], [[Еўдакім Раманаў]], [[Мітрафан Доўнар-Запольскі]], [[Вандалін Шукевіч]], [[Ф. В. Пакроўскі]] і інш.
 
У [[1920-я]]—[[1930-я]] гады за гістарыяграфічны агляд вывучэньня старажытнасьцяў паўночнай Беларусі ўзяўся [[Б. Р. Брэжга]], некаторыя імёны былі названыя ім упершыню. Іншымі значнымі дасьледнікамі прадмету ў савецкі перыядпэрыяд былі [[М. І. Касьпяровіч]] з гістарыяграфіяй беларускага краязнаўства (у пэрыяд зь сярэдзіны 19 ст.) і [[Сяргей Дубінскі]] з гістарыяграфіяй беларускай археалёгіі. Таксама гэтыя пытаньні закраналіся ў кароткіх гістарыяграфічных публікацыях [[М. Ламака|М. Ламакі]], [[Д. Васілеўскі|Д. Васілеўскага]], [[Мікалай Нікольскі|Мікалая Нікольскага]], [[Уладзімер Пічэта|Уладзімера Пічэты]], [[Уладзімер Перцаў|Уладзімера Перцава]] і іншіншых. Таксама гістарыяграфіі дасьледаваньняў беларускай матэрыяльнай культуры ўдзялялі ўвагу [[В. К. Бандарчык]], [[М. Ф. Піліпенка]], [[А. У. Арцыхоўскі]].
 
Унівэрсальнае значэньне ў разьвіцьці гістарыяграфіі археалёгіі і краязнаўства, у тым ліку беларускіх, мелі навуковыя канцэпцыі [[А. А. Фармозаў|А. А. Фармозаў]].
 
Наогул, да 1980-х гадоў існавала мала адмысловых гістарыяграфічных дасьледаваньняў прадмету. Зьмястоўныя зьвесткі пра дакастрычніцкую беларускую археалёгію, пераважна паўночных земляў Беларусі, і менш пра краязнаўства, даў [[Леанід Аляксееў]], пра савецкую — [[У. Д. Будзько]] і [[Аляксей Мітрафанаў]]. Тэму таксама закраналі [[Леанід Побаль]], [[А. М. Пяткевіч]], [[У. А. Калесьнік]], [[Адам Мальдзіс]].
 
Да пытаньняў мясцовага краязнаўства і археалёгіі зьвярталіся польскія дасьледнікі: [[Ю. Кастшэўскі]], [[А. Абрамовіч]].<ref>Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. / Навук. рэд. Л. Д. Побаль. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. С. 3—10. </ref>.
 
== Крыніцы ==
Радок 22:
* Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. / Навук. рэд. Л. Д. Побаль. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 120 с.
 
[[Катэгорыя:Археалёгія]]
[[category:Беларуская гісторыя]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі]]
 
[[be:Беларуская археалогія]]