Мітрафан Доўнар-Запольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
Радок 29:
'''Мітрафа́н Ві́ктаравіч До́ўнар-Запо́льскі''' ([[14 чэрвеня]] [[1867]], [[места]] [[Рэчыца]] — [[30 верасьня]] [[1934]], [[Масква]]) — беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Доктар гістарычных навук ([[1905]]), прафэсар ([[1902]]). Правадзейны чалец [[Інбелкульт]]у.
 
У [[1894]] скончыў [[Кіеўскі ўнівэрсытэт]]. Служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі. Працаваў у Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах. Супрацоўнічаў у газэтах «Белорусское слово», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь», быў чальцом камісіі [[БНР]] па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. Выкладаў у ВНУ [[Харкаў|Харкава]] і [[Баку]]. 3 [[1 кастрычніка]] [[1925]] і да [[1 верасьня]] [[1926]] працаваў загадчыкамзагаднікам катэдры гісторыі Беларусі ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]]. 3 восені [[1926]] у Маскве.
 
Не пазьбег завуаліяванай формы рэпрэсіяў: выбраньне акадэміка АН СССР было заблякаванае, рукапіс кнігі «Гісторыя Беларусі» асуджаны як ідэйна-заганны, было паскоранае выйсьце на пэнсію. Перад сьмерцю працаваў у Навукова-дасьледчым інстытуце пушніна-футравай гаспадаркі Наркамату зьнешняга гандлю [[СССР]].
 
Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]: «Беларускае мінулае> ([[1888]]), «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку сьмерці Уладзімера Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі». У [[1926]] завяршыў абагульненую працу [http://www.manarchija.org/dz «Гісторыя Беларусі»], выдадзеную толькі ў [[1994]]. На працягу [[1880]] — [[1890]] зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай этнаграфічна-фальклярыстычнай навукі: зьбіраў і выдаваў фальклёр, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады, распрацоўваў праграмы этаграфічнага вывучэньня Беларусі. Аўтар манаграфічных дасьледаваньняў «В. М. Цяпінекі, перакладчыкперакладнік Эвангельля на беларускую мову». Выдаў [[Баркулабаўскі летапіс]]. Пісаў пра старажытныя беларускія архівы па-за межамі Беларусі.<ref>{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 490—491</ref>
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Памяць/Менск|1}}
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Доўнар-Запольскі, Мітрафан}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 14 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1867 годзе]]