Вікіпэдыя:Будзьце рашучымі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
у двух словах; бязь зьместу, стыль, стыль выявы, артаграфія
д →‎...але асьцярожна: выпраўленьне спасылак
Радок 14:
[[Выява:Be bold.png|міні|справа|200пкс|«Be Bold» стаўся нефармальным дэвізам Вікіпэдыі]]
 
Таксама варта асьцярожна ставіцца да ўнясеньня зьменаў у вялізныя артыкулы, артыкулы на складаныя тэмы, артыкулы зь вялікай гісторыяй выпраўленьняў, а таксама ў «[[Вікіпэдыя:ВыбраныяАбраныя артыкулы|ВыбраныяАбраныя артыкулы]]». У большасьці выпадкаў, зьмест такіх артыкулаў сфармаваўся пад уплывам дамоўленасьцяў паміж удзельнікамі Вікіпэдыі з абсалютна рознымі кропкамі погляду. Таму неабдуманая праўка такога артыкула можа ''абудзіць зьвера'', што выкліча ланцуговую рэакцыю паўторных выпраўленьняў. Калі ж вы тым ня менш зьбіраецеся зрабіць значны дадатак у артыкул па спрэчнай тэме, будзе лепш найперш прачытаць артыкул цалкам, а таксама старонку гутарак да гэтага артыкула. Магчыма, варта перад унясеньнем вялізнага выпраўленьня выкласьці сваю думку на старонцы гутарак ды пачакаць прынамсі дзень, пакуль іншыя ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з вашым меркаваньнем. Калі пратэстаў ня будзе, дадавайце свае зьмены, не забываючыся карыстацца полем «Кароткае апісаньне зьменаў», каб іншым было лягчэй арыентавацца ў гісторыях зьмяненьняў старонкі.
 
Ну а відавочныя памылкі ў Вікіпэдыі патрэбна выпраўляць, не чакаючы рэакцыі іншых удзельнікаў, і, зразумела, з дапаўненьнем слушнымі зьвесткамі.