Андрэй Александровіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 8:
Паходзіў зь беднай працоўнай сям’і. Бацька памёр рана‚ гадаваўся айчымам — шаўцом па фаху. Старэйшая сястра Алеся прыцягнула брата да сьпеваў у беларускім хоры [[Уладзімер Тэраўскі|У. Тэраўскага]].
 
Пасьля падзеяў [[1917]] году трапіў пад уплыў адной з прарасейскіх сэктаў. Пазьней паступіў на курсы беларусаведы, дзе выказваў накінутую яму сэктантамі ідэю пра непатрэбнасьць беларускай мовы. За гэтыгэта быў выгнаны [[Язэп Лёсік|Я. Лёсікам]], аднак праз просьбы сваякоў і заступніцтва У. Тэраўскага канфлікт быў залагоджаны.<ref name="zs"/>
 
Скончыў [[Менскі пэдагагічны тэхнікум]] ([[1925]]), [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]] ([[1930]]). Разам з [[маладняк]]оўцамі байкатаваў Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу й азбукі [[1926]] году. З пачаткам [[Рэпрэсіі ў БССР|сталінскіх рэпрэсіяў]] актыўна ўдзельнічаў у [[нацдэмаўшчына|антынацдэмаўскай]] кампаніі («выкрываў» [[Янка Купала|Я. Купалу]], [[Якуб Колас|Я. Коласа]], іншых старэйшых беларускіх дзеячаў).