Віртуальная часьцінка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Віртуальная часьцінка''' — некаторы абстрактны аб'ект у [[квантавая тэорыя ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:56, 28 студзеня 2010

Віртуальная часьцінка — некаторы абстрактны аб'ект у квантавай тэорыі поля, які мае квантавыя лікі адной з рэальных элемэнтарных часьцінак (з масай ), для якога, аднак, не выконваецца звычайная сувязь паміж энэргіяй і імпульсам (). Віртуальныя часьцінкі ня могуць «уляцець на бясконцасьць»; яны нараджаюцца і павінны пасьля ці паглынуцца якой-небудзь часьцінкай, ці проста распасца. Можна сказаць, што віртуальныя часьцінкі — гэта і ёсьць мэханізм, які ажыцьцяўляе узаемадзеяньне.

Віртуальнасьць часьцінкі характэрызуецца рэлятывісцкі-інварыянтнай велічынёй , прычым можа быць як дадатнай, так і адмоўнай велічынёй. Вобласьць значэньняў E і p, пры якіх віртуальнасьць роўна нулю, называецца масавай паверхняй ці масавай абалонкай часьцінкі.

Хоць маса і энэргія віртуальных часьцінак не абмежаваны, іх існаваньне не парушае закон захаваньня энэргіі, так як час існаваньня віртуальных часьцінак абмежаваны прынцыпам неазначальнасьці:

,

такім чынам чым болей энэргія віртуальнае часьцінкі, тым меньшы час яна можа існаваць. Таму ў прыродзе могуць існаваць такія палі, як поле Хіггса і поле слабага ўзаемадзеяньня, хоць іх часьцінкі вельмі масіўны. Аднак, радыўс дзеяньня масіўных палей абмежаваны. А ў бязмасавых, такіх як электрамагнітнае і гравітацыйнае, час існаваньня віртуальных часьцінак, а, такім чынам, і радыўс дзеяньня, не абмежаваны.

Эфэкты, зьвязаныя з элемэнтарнымі часьцінкамі

Часта наяўнасьцю віртуальных часіцьнак тлумачацца наступныя эфэкты:

Фізычны сэнс

Строга кажучы, віртуальныя часьцінкі — гэта ў большай ступені матэматычная зьява, чым фізычная рэальнасьць. Сапраўды, у квантавай тэорыі поля ў дакладных выразах для працэсаў узаемадзеяньня рэальных часьцінак ніякія віртуальныя часьцінкі не фігуруюць.


Шаблён:Phys-stub Шаблён:Rq

Категория:Квантовая теория поля