Аляксандар Ельскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьмест выдалены Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д вікіфікацыя, стыль, катэгорыя
Радок 1:
'''Алякса́ндар Ка́рлавіч Е́льскі''' ([[16 чэрвеня]] [[1834]], вёска [[Дудзічы (Менская вобласьць)|Дудзічы]] [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павету]], цяпер [[Пухавіцкі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]  — [[10 верасьня]] [[1916]])  — беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст. Чалец Акадэміі ведаў у [[Кракаў|Кракаве]] ([[1892]]).
 
У [[1852]] року скончыў [[Менск]]ую гімназію. Дасьледаваў гісторыю, этнаграфію, фальклёр, мову і літаратуру Беларусі. У «[[Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў|Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў]]» апісаў мясцовасьці амаль усіх беларускіх паветаў, дзе называў мясцовыя гарадзішчы, курганы, замчышчы, земляныя валы. У [[1864]] уроку ў сваім маёнтку [[Замосьце (Пухавіцкі раён)|Замосьце]] (Ігуменскі павет) арганізаваў прыватны краязнаўчы музэй, у фондах якога было каля 7 тыс. кніжак, 20 тыс. рукапісаў, больш за 1 тыс. гравюраў, калекцыя жывапісных палотнаў, зборы манэтаў, мэдалёў, прадметаў археалягічных знаходак.
 
Выдаў зборнік «100 прыказак, загадак, прыдумак і гавэндаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народу» ([[1908]]). Аўтар працаў: «Пра беларускую гаворку» ([[1885]]), «Слоўца пра матэрыялы для вывучэньня беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» ([[1886]]), «Адам Міцкевіч на Беларусі» ([[1890]]) і іншых паэтычных і празаічных твораў на беларускай мове.<ref>{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 492</ref>
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Памяць/Менск|1}}
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
* Аляксандар Ельскі. [http://media.catholic.by/nv/n22/art7.htm Нарыс па гісторыі Мінскай дыяцэзіі] // [[Наша вера]], 4(22)/[[2002]]
* Аляксандр Ельскі. Аберагаючы памяць народа (Скарбы Замосця) // Беларусіка  — Albaruthenica. Кн. 20.  — Мн.:, 2001. ISBN 985-6638-34-8 [http://www.lingvo.minsk.by/mab/@book/BOOKS/Albaruthenica/AB_20/AB_20.pdf]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ельскі, Аляксандар}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 16 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1834 годзе]]