Бітва пры Флерусе (1622): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
 
д Катэгорыя:Трыццацігадовая вайна
Радок 2:
 
У той час калі каталіцкае іспана-баварскае войска займалася паступовай акупацыяй [[Платынат|Платыната]], другое іспанскае войска пад кіраўніцтвам [[Амбросіа Спінола|Амбросіа Спінолы]] прыступіла да аблогі горада [[Берген-оп-Зоом]], які знаходзіўся каля ракі [[Шэльдэ]]. Даведаўшыся аб гэтым войска [[Эрнст фон Мансфельд|Мансфельда]] і князя [[Брунсвік|Брунсвіка]] выйшлі з [[Эльзас|Эльзаса]] ў накірунку [[Іспанскія Нідэрланды|іспанскіх Нідэрландаў]]. З усходу падыйшло войска Кардобы каб спыніць пратэстанцкае войска. Пад [[Флерус|Флерусам]], на паўднёвым захадзе сучаснай [[Бельгія|Бельгіі]], Кардоба сустрэў войска пратэстантаў. Пратэстанты (аб’яднанае войска Мансфельда і князя Брунсвіка налічвала 20 000 жалнераў) падыйшлі да горада [[29 верасня]] і князь Брунсвіка з марша атакаваў іспанскія пазіцыі. Пасля чатырох няўдалых атак, якія былі адбітыя з вялікімі стратамі, пятая атака скончылась перамогай і іспанскія войскі адышлі. Такім чынам цаной цяжкіх страт (па некаторых звестках князь Брунсвіка страціў руку) войска пратэстантаў здолела прабіцца да [[Галандыя|Галандыі]]. На пачатку кастрычніка аблога Берген-оп-Зоома была знята.
 
[[Катэгорыя:Трыццацігадовая вайна| ]]