Віталь Вольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Віталь Вольскі''', сапр.: Віталій Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі (нар. [[5 верасьня]] [[1901]], [[Санкт-Пецярбург]] — [[22 жніўня]] [[1988]]) — беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч. Кандыдат філялягічных навук.
 
Нарадзіўся ў сям’і служачага. З [[1918]] працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадзкой гаспадаркі [[Петраград]]у. З [[1919]] — у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. З [[1926]] — старшы інспэктар Галоўрэпэрткаму [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], у [[1927]] скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі. З [[1928]] — старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з [[1929]] — дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікуму, з [[1930]] — дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У [[1932]]—[[1936]] працаваў дырэктарам Інстытуту літаратуры і мастацтва [[АН БССР]]. З красавіка [[1942]] загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газэты-пляката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада [[1943]] — у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У [[1948]]—[[1954]] — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры АН БССР. Сябар СП СССР (з [[1934]]).
 
Літаратурную дзейнасьць пачаў у [[1926]]. Дасьледаваў народную творчасьць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Першая кніжка — «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» ([[1934]]). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» ([[1951]]), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» ([[1958]]), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» ([[1956]]), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 клясаў ([[1948]]—[[1954]]).
 
Аўтар п’ес «Цудоўная дудка» ([[1940]], пастаўлена ў [[1939]]), «Дзед і жораў» ([[1946]], пастаўлена ў [[1939]]), «Несцерка» ([[1946]], пастаўлена ў [[1941]], аднайменны фільм паводле сцэнарыя аўтара, [[1955]]), «Машэка» ([[1946]], пастаўлена ў [[1954]]) — усе яны ўключаныя ў зборнік «П’есы» ([[1962]), а таксама аўтар сцэнарыяў дакумэнтальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» ([[1946]]), «Бярэзінскі запаведнік» ([[1965]]).
 
Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданьняў «Па лясных сцежках» ([[1948]]), «У лясах над Бярозай» ([[1955]]), «Месяц за месяцам» ([[1956]]), «На бабровых азёрах» ([[1957]]), «Чайкі над Нараччу» ([[1959]]), «Родны край» ([[1961]]), «Афрыканскае падарожжа» ([[1963]]), «Эль Махрыб» ([[1965]]), «Старонкі нашай гісторыі» ([[1966]]), «Падарожжа па краіне беларусаў» ([[1968]]), «Месяц за месяцам» ([[1969]]), «Палессе» ([[1971]]), «Кніга падарожжаў» ([[1971]]), «Лёс Дункана» ([[1978]]), «Дзень добры, Бяроза» ([[1984]]). У [[1977]] г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.