Вялікі гадронны калайдэр: розьніца паміж вэрсіямі
крыніцы
→Гісторыя: абнаўленьне |
крыніцы |
||
Радок 15:
Першыя прапановы аб пабудове гадроннага паскаральніка зьявіліся ў [[1984]] годзе і былі афіцыйна адобраныя праз 10 гадоў, яго папярэднікам быў [[вялікі электронна-пазытронны паскаральнік]], які афіцыйна пачаў працаваць [[13 лістапада]] [[1989]] году з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і міністраў навукі эўрапейскіх краінаў, але ў выніку будовы ВГП праз 11 гадоў, [[2 лістапада]] [[2000]] году электронна-пазытронны паскаральнік быў зачынены. [[10 верасьня]] [[2008]] году пачаў сваю працу паскаральнік ВГП, ён знаходзіцца ў тым жа тунэлі, дзе раней знаходзіўся вялікі электронна-пазытронны паскаральнік. Для кіраваньня пратонных пучкоў выкарыстоўваюцца 1624 звышправадніковых [[магніт]]ы. Апошні з магнітаў быў усталяваны [[27 лістапада]] [[2006]] году. Магніты працуюць пры тэмпэратуры 1,9К (-271 °C), і для іх ахалоджаньня выкарыстоўваецца вадкі [[гелій]]. Будаўніцтва лініі ахалоджаньня скончана [[19 лістапада]] 2006 году. [[19 верасьня]] [[2008]] году высьветлілася, што адбылася аварыя трансфарматара, які абслугоўваў ахалоджаньне паскаральніка. Праз некалькі дзён адбылася аварыя аднаго з магнітаў і ўцечка гелію. Рамонт працягнуўся больш года, паскаральнік у сярэдзіне лістапада быў наладжаны і ўвечары [[23 лістапада]] сутыкнуліся першыя пратоны.<ref name="twitter_collisions">[http://twitter.com/CERN/status/5985336175 CERN on Twitter]</ref>
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
{{CERN}}
|