Гарэлка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ta:ஓட்கா
д выпраўленьне спасылак
Радок 4:
 
== Гісторыя ==
Гарэлка зьявілася ў [[ВКЛ]] на мяжы [[XV стагодзьдзе|XV]]-[[XVI стагодзьдзе|XVI]] стагодзьдзя зь [[Нямеччына|Нямеччыны]], як сьведчыць і пачатковая назва — «віна гарэлае» (калька зь [[нямецкая мова|нямецкага]] ''Geprant Wein''). Падобным чынам называлася гарэлка ўва ўсіх народаў, што ўваходзілі ў [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]] — [[палякі|палякаў]], [[украінцы|украінцаў]], [[літоўцы|літоўцаў]]. Да [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] была адносна дарагой і маладаступнай, аднак па меры адноснага зьмяншэньня выдаткаў на яе вытворчасьць паступова выцясьняла [[піва]] і асабліва [[мёд пітны]], з канца XVII — пачатку [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] заняўшы месца асноўнага алькагольнага напою. У залежнасьці ад ступені [[дыстыляцыя|дыстыляцыі]] яе мацунак вагаўся ад 15-20% (гэтак званая простая) да [[акавіта|акавіты]] (каля 70%). Папулярнымі напоямі [[шляхта|шляхты]] былі розныя [[лікёр]]ы, [[настойка|настойкі]] і [[наліўка|наліўкі]] на аснове гарэлкі, з дадаткам [[зёлкі|зёлак]], [[мёд]]у, [[спэцыі|спэцый]], [[ягады|ягад]], цукру — [[зуброўка (напой)|зуброўка]], [[крупнік]], [[крамбамбуля (напой)|крамбамбуля]], [[траянка]] і г. д. Гарэлка, вытрыманая ў [[дуб]]овых бочках на працягу 5-10 гадоў, называлася [[старка]]. Асноўнай сыравінай для вырабу гарэлкі доўгі час было [[жыта]], у тым ліку ў форме [[солад]]у, аднак з [[1830-я|1830-х]] гадоў сьпірт і гарэлку пачалі атрымліваць пераважна з [[бульба|бульбы]], што рэзка зьнізіла яе [[сабекошт]], а разам з тым і [[якасьць]] (гарэлку з бульбы цяжка ачысьціць ад [[сівушныя алеі|сівушных алеяў]]). У [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] вытворчасьць гарэлкі была асноўнай галіной харчовай прамысловасьці Беларусі, прыносячы вялікія прыбыткі вытворцам і дзяржаўнаму скарбу. Сотні дробных [[бровар]]аў, пераважна з 4-5 працаўнікамі і гадавой вытворчасьцю каля 10000 вёдзер (120000 л) існавалі амаль у кожным буйным маёнтку. Падатковая палітыка расейскага ўраду стымулявала перавагу гарэлкі над усімі іншымі алькагольнымі напоямі. У [[1859]] годзе 46% даходаў дзяржаўнага бюджэту [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] давалі [[падатак|падаткі]] ад продажу і вытворчасьці алькагольных напояў (у асноўным гарэлкі), а ў [[Гарадзенская губерня|Гарадзенскай губерні]] на іх долю прыходзілася 55% дзяржаўных даходаў. Мацунак гарэлкі ў XIX стагодзьдзі не быў стандартызаваны, значная частка мела мацунак каля 30%. Для падаткаабкладаньня абсалютнага ўтрыманьня алькаголю ў пэўнай колькасьці сьпіртных напояў вымяралі ў «градусах». 1 «градус» адпавядаў 1,23 л чыстага сьпірту, 1 вядро 40% гарэлкі — 4 градусам, вядро чыстага сьпірту — 10 градусам. Заслугай рускага [[хімік]]а [[Дзьмітры Мендзялееў|Дзьмітрыя Мендзялеева]] ([[1865]]) лічыцца абгрунтаваньне ім сучаснага стандарту ўтрыманьня сьпірту ў гарэлцы [[Расея|Расеі]] і краін [[СНД]] — 40% аб. У канцы XIX стагодзьдзя, калі ў [[рускаярасейская мова|рускайрасейскай мове]] канчаткова замацавалася слова «водка», у Беларусі выраблялася больш за 16 літраў гарэлкі на чалавека штогод. З [[1894]] году ў [[Расейская імпэрыя|Расейскай Імпэрыіімпэрыі]] існавала [[дзяржаўная манаполія]] на продаж гарэлкі, з 1914 году дзейнічаў «[[сухі закон]]», аднак у [[1923]] году савецкі ўрад быў вымушаны ізноў легалізаваць гарэлку. Пад час абедзьвюх сусьветных войнаў гарэлка набыла статус унівэрсальнага эквіваленту, свайго кшталту «вадкіх грошай», які захоўваўся праз усю савецкую эпоху.
 
Рытуальная роля гарэлкі ў традыцыйных абрадах беларускага сялянства (вясельле і іншых) усталявалася параўнаўча нядаўна, прыкладна ў XVIII стагодзьдзі, з глыбокай старажытнасьці яе адыгрывала піва.