Абворваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Аўтарскія правы?
выдаленьне асноўнага тэксту, абароненага аўтарскім правам
Радок 1:
'''Абво́рваньне''' — абрад правядзеньня баразны вакол вёскі, якая, паводле павер’яў, спыняла пашырэньне эпідэміяў. У пэўных мясьцінах выкананьне абраду праводзілася і ў [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзі]].
{{Аўтарскія правы|Хутчэй за ўсё слошнік. Ёсьць таксама на http://www.rv-blr.com/demo/mif/61}}
 
{{Накід}}
'''Абво́рваньне''' - правядзеньне вакол вёскі магічнай баразны, якая, паводле павер'яў, запыняла пашырэньне эпідэмій. У некаторых мясьцінах абрад выконваўся й у [[XX]] ст. У розных раёнах абворваньне рабілі па-рознаму. Найчасьцей старыя кабеты й цнатлівыя дзяўчаты (зрэдку ўдзельнічалі й цяжарныя жанчыны) згаворваліся й зьбіраліся разам, распраналіся, распускалі [[Валасы|валасы]], упрагаліся ў саху і праводзілі ёю замкнёную баразну вакол вёскі. Адбывалася гэта апоўначы або да ўзыходу [[Сонца]]. Калі ведалі пра выкананьне абраду, то павінны былі зачыняць вароты, дзьверы й вокны. Калі ж абворваньне рабілася таемна, то той, хто сустракаўся на шляху ўдзельнікаў абраду, мог быць забіты. Сустрэтых [[Кот|ката]], [[Сабака_(міталёгія)|сабаку]], а то і [[Карова|карову]] вяскоўцы забівалі. Звычайна праводзілі адну баразну, але бывала й тры баразны. У некаторых мясьцінах наперадзе працэсіі несьлі абраз. Дзе-нідзе ў абрадзе абворваньня удзельнічалі й хлопцы.
 
Часта абворваньне рабілася на валах-блізьнятах або двума братамі-блізьнятамі. На [[Гарадзенская_вобласьць|Гродзеншчыне]] й ў Заходнім [[Беларускае_Палесьсе|Палесьсі]], калі ў вёсцы не было блізьнятаў, то запрагалі двух аднагодкаў-цёзкаў з аднолькавым колерам валасоў. У Цэнтральным Палесьсі вядомы выпадкі абворваньня на [[Чорны_колер|чорных]] котках, пеўнях і сабаках. Часта працэсія суправаджалася песьнямі.
 
Як рэцыдыў абраду абворваньня ў XX ст. зафіксавана абворваньне на конях, на трактарох, бывала, плуг цягалі не вакол вёскі, а па вуліцах. Вядома таксама абворваньне культавых камянёў, верагодна, зьвязаных зь [[Вялес|Вялесам]] (Воласам), ахоўнікам жывёлы.
Да абраду абворваньня сэмантычна і структурна блізкі абрад праворваньня (дарогі, рэчышча высахлай ракі) з мэтай выкліканьня дажджу.
 
== Літаратура ==
*Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш. [[Менск]]: «Беларусь», 2004. 592 с ISBN 985-01-0473-2
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.rv-blr.com/demo/mif/61 Абворваньне] // Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш. [[Менск]]: «Беларусь», 2004. 592 с ISBN 985-01-0473-2
* Янка Крук, дакумэнтальны фільм з цыклю «Спрадвечнае». [http://www.youtube.com/watch?v=EdLa5hRw6R0 частка 1], [http://www.youtube.com/watch?v=ietfGEPC3R0 частка 2]