Родная мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
стыль
Радок 1:
'''Ро́дная мо́ва''' — адно з найважнейшых паняцьцяў [[сацыялiнгвiстыка|сацыялiнгвiстыкі]] і [[этналёгія|этналёгіі]], якое ў наш час набыло паліталягічнае гучаньне і міждысцыплінарны статус.<ref name="bm">Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. Гродна : ГрДУ, 2006. С. 7</ref>
 
Існуюць наступныя вызначэньні гэтага тэрміну:
# ''Мова сваёй нацыі, мова продкаў, якая зьвязвае чалавека зь яго народам, з папярэднiмі пакаленьнямі, іхнымі духоўнымі набыткамі''.<ref>Василь Іванишин, Ярослав Радевич-Винницький. Мова і нація. — Дрогобич: Видавнича фірма «Відродження», 1994. С. 121</ref>
# ''Псыхалінгвістычная катэгорыя, што адлюстроўвае эмацыйныя адносіны да мовы, этнічную арыентацыю чалавека''.<ref>Мiкулiч Т.М. Мова i этнiчная самасвядомасць. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1996.</ref>
# ''Мова, на якой чалавек мысьліць без дастатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі ў вуснай і пісьмовай слоўнай форме, якая служыць падмуркам яго этнічнага самаўсьведамленьня, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі''.<ref name="bm"/>
 
Паняцьце «родная мова» ня зводзіцца да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсьліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцьця «родная мова» пабочнымі асобамі на аснове той або іншай кампэтэнцыі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацьнейшую афэктыўную прывязанасьць да іншай мовы, якую і называюць роднай.<ref name="bil">Susanne Romaine. Bilingualism. Second edition. Blackwell Publishing, 1995. P. 22</ref> Існуюць і зусім складаныя выпадкі, калі родная мова якога-небудзь чалавека можа зьмяняцца на працягу жыцьця<ref name="bil"/>. У падручніку па сацыялінгвістыцы Вахціна і Галаўко адмыслова падкрэсьліваецца, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая».<ref> Н.Б. Вахтин, Е.В. Головко. Социолингвистика и социология языка. — Санкт-Петербург: Гуманитарная Академия, 2004. С. 46</ref>
 
== Глядзіце таксама ==
Радок 17:
 
== Літаратура ==
* Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6 [http://www.lib.grsu.by/library/data/resources/catalog/96314-146456.pdf]
* Мiкулiч Т.М. Мова i этнiчная самасвядомасць. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1996. — 159 c.
* Василь Іванишин, [[Яраслаў Радзевіч-Віньніцкі|Ярослав Радевич-Винницький]]. [http://www.vesna.org.ua/txt/radevynja/movnaz/index.html Мова і нація]. — Дрогобич: Видавнича фірма «Відродження», 1994. — 218 с. ISBN 5-7707-5898-8
* Н.Б. Вахтин, Е.В. Головко. Социолингвистика и социология языка: Учебное пособие. — Санкт-Петербург: Гуманитарная Академия, 2004. — 336 с. ISBN 5-93762-044-5
 
[[Катэгорыя:Сацыялiнгвiстыка]]