Родная мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д артаграфія
Радок 1:
'''Ро́дная мо́ва''' (або '''пе́ршая мо́ва''') — мова атрыманая чалавекам ад роду, да якога ён належыць.
 
Родная мова — адно з найважнейшых паняцьцяў [[сацыялiнгвiстыка|сацыялiнгвiстыкі]]. Звычайна ў навуцы пад роднай (першай) мовай разумеюць [[мова (сыстэма знакаў)|мовамову]], якую [[чалавек]] засвойвае з раньняга дзяцінства без адмысловага навучаньня, знаходзячыся ў адпаведаным моўным асяродзьдзі. Дзіця можа засвоіць з раньняга дзяцінства ў той або іншай ступені і некалькі моваў, аднак такія выпадкі не зьяўляюцца частымі.
 
Паняцьце «родная мова» ня зводзіцца да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсьліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцьця «родная мова» пабочнымі асобамі на аснове той або іншай кампэтэнцыі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацьнейшую афэктыўную прывязанасьць да іншай мовы, якую і называюць роднай<ref name="bil">Susanne Romaine. Bilingualism. Second edition. Blackwell Publishing, 1995. P. 22</ref>. Існуюць і зусім складаныя выпадкі, калі родная мова якога-небудзь чалавека можа зьмяняцца на працягу жыцьця<ref name="bil"/>. У падручніку па сацыялінгвістыцы Вахціна і Галаўко адмыслова падкрэсьліваецца, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая»<ref> Н.Б. Вахтин, Е.В. Головко. Социолингвистика и социология языка. — Санкт-Петербург: Гуманитарная Академия, 2004. С. 46</ref>.