Яўстах Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dzivak (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Cymus (гутаркі | унёсак)
стыль
Радок 15:
==Сям'я==
 
[[Файл:POL COA Leliwa.svg|140 пкс|зьлева|міні|Герб "[[Ляліва]]"]]Малодшы брат [[Канстанцы Тышкевіч|К. Тышкевіча]]. Нарадзіўся ў [[Лагойск]]у. Амаль палавіна гісторыі гэтага старажытнага горада непарыўна зьвязана з графскім родам [[Тышкевічы|Тышкевічаў]] (з [[1528]]), які даў шмат таленавітых людзей: дзяржаўных і ваенных дзеячаў, судзьдзяў, сьвятароў, літаратараў, архітэктараў, эканамістаў, інжынэраў і інш. Бацька Яўстаха П.Ф.Тышкевіч ([[1756]]-[[1858]]) поруч з эканамічнымі клопатамі пра графства шмат рабіў дзеля памнажэньня культурнай спадчыны радавога Лагойска: пісаў сямейную хроніку, папоўніў мастацкую галерэю і бібліятэку, граў на скрыпцы і флейце, арганізоўваў камэрныя й сольныя канцэрты, быў выдатным рэзчыкам па дрэве і адмысловым інкрустатарам, дапамагаў сваім сынам Яўстаху і Кастусю ў іх навуковых пошуках. Паводле сьведчаньня сучасьнікаў, у тагачаснай Лагойскай галерэі было больш за 200 карцін італійскага жывапісу, вялікі збор этрускіх ваз, больш за 1000 мэдалёў і манэт, мноства старадаўніх рукапісаў і карт, старажытныя крыжы, кальчугі, шчыты, мячы, дзіды, бердышы, калекцыя льняных вырабаў Лагойскай фабрыкі. Удзячнасьцю і прызнаньнем яго заслуг у навуцы было абраньне ў [[1856]] П.Ф.Тышкевіча ў 42-гадовым узросьце ганаровым членам [[Віленская археалягічная камісія|Віленскай археалягічнай камісіі]] (выпадак унікальны). РаспавяданьніРасповеды бацькі былі першай школай гістарычнага выхаваньня сыноў.
 
==Юнацтва. Пачатак кар'еры й навуковае дзейнасьці==