Прыпяць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Іншыя значэньні
дапаўненьне, стыль, выявы
Радок 20:
}}
 
'''Пры́пяць''' — рака ў [[Валынская вобласьць|Валынскай]], [[Ровенская вобласьць|Ровенскай]] і [[Кіеўская вобласьць|Кіеўскай]] абласьцях [[Украіна|Украіны]], [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай]] і [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]] абласьцях [[Беларусь|Беларусі]], правы прыток [[Дняпро|Дняпра]]. Даўжыня 761 км, у межах Беларусі 500 км. Вадазбор 121 тыс. км². [[Сярэднярочны расход вады]] ў вусці 450 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 69,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,1 [[праміле|‰]].
'''Пры́пяць''' — [[рака]] ў [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Ўкраіне]], правы прыток [[Дняпро|Дняпра]].
 
== Асноўныя прытокі ==
Даўжыня ракі складае 775 кілямэтраў. Прыпяць бярэ пачатак на ўзгорыстым паўночным захадзе Ўкраіны, недалёка ад [[Польшча|польскай]] мяжы. Прыкладна 200 кілямэтраў ніжэй па плыні яна перасякае мяжу Беларусі, у якой працякае праз [[Палеская нізіна|Палескую нізіну]] і [[Прыпяцкія балоты]]. Апошнія 50 кілямэтраў Прыпяць працякае зноўку на тэрыторыі Ўкраіны і ўпадае ў некалькіх кілямэтрах паўднёвей [[Чарнобыль|Чарнобылю]] ў [[Кіеўскае вадасховішча]] і Дняпро.
* ''Праваруч'': [[Тур'я]], [[Стаход]], [[Весялуха]], [[Стыр]], [[Гарынь]], [[Сьцьвіга]], [[Убарць]], [[Славечна]].
* ''Леваруч'': [[Піна]], [[Ясельда]], [[Бобрык 1-ы]], [[Цна (прыток Прыпяці)|Цна]], [[Лань]], [[Случ]], [[Бобрык 2-і]], [[Пціч]], [[Трэмля]], [[Іпа]].
 
== На рацэ ==
Буйныя прытокі: [[Гарынь]], [[Стаход]], [[Стыр]], [[Уборць]], [[Ужо]] (справа), [[Лань]], [[Пціч]], [[Случ]], [[Ясельда]] (зьлева).
* ''[[горад|Месты]]'': [[Пінск]] (порт), [[Мазыр]] (порт), [[Тураў]] (прыстань), [[Петрыкаў]] (порт), [[Нароўля]] (порт), [[Чарнобыль]] (порт).
 
== Агульныя зьвесткі ==
У [[1930-я|1930-х]] вялікая частка палескіх балотаў была асушаная ў выніку выпуску вады ў Прыпяць.
Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. [[Гладзін]] [[Любомльскі раён|Любомльскагу раёну]] Валынскай вобласьці на вышыні 168 м над узроўнем мора, цячэ ўздоўж [[Прыпяцкая нізіна|Прыпяцкай нізіны]] на працягу 204 км па Ўкраіне, 500 км па Беларусі і астатнія 57 км зноў па Ўкраіне. Упадае з паўночнага усходу ў [[Кіеўскае вадасховішч]]а.
 
У выніку [[Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС|катастрофы на Чарнобыльскай АЭС]] ([[1986]]) басэйн нізкай плыні Прыпяці быў забруджаны радыёнуклідамі. Зь месцаў, дзе пражываньне зрабілася небясьпечным для здароўя, насельніцтва эвакуявана і створаны [[Палескі радыяцыйна-экалягічны запаведнік]]. У сярэдняй плыні Прыпяці, на тэрыторыі [[Жыткавіцкі раён|Жыткавіцкага]] і [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага]] раёнаў паблізу ракі знаходзіцца [[Прыпяцкі ляндшафтава-гідралягічны запаведнік]].
[[Дняпроўска-Бускі канал]] злучае прыток Прыпяці [[Піна|Піну]] з ракой [[Мухавец]] (прыток [[Заходні Буг|Заходняга Буга]]; басэйн [[Вісла|Віслы]]).
 
Даліна слабавыразная, шырынёй 70—75 км; каля [[Мазырская града|Мазырскай грады]] трапэцападобнай формы, звужаецца да 5 км. Вылучаюцца [[абалона]] і 2 надабалонавыя тэрасы. Абалона разьвітая на ўсім працягу ракі; шырыня яе да возера Любяж (Любязь, Валынская вобласьць) 2—6 км, на Беларусі ў вусьці Піны і Гарыні 16—18 км, ніжэй паміж в. [[Кажан-Гарадок]] Лунінецкага раёну і вусьцем Сьцьвігі 8—9 км, уздоўж Мазырскай грады да в. [[Барбароў]] Мазырскага раёну звужаецца да 1 км і далей пашыраецца да 9 км. Першая надабалонавая тэраса разьвітая на ўсім працягу, адсутнічае толькі каля Петрыкава і Мазыра. Шырыня яе 1—8 км, у месцах упадзеньня буйных прытокаў да 18 км. Шырыня 2-й тэрасы ад 200—500 м да 28 км.
Самым буйным населеным пунктам, разьмешчаным на Прыпяці, зьяўляецца [[Пінск]]. Сумную вядомасьць здабылі таксама Чарнобыль і аднайменны горад [[Прыпяць (горад)|Прыпяць]] пасьля [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]] ў [[1986]] годзе, у сувязі зь якой існуе пагроза трапленьня радыёактыўных рэчываў з вадой і мулам у Кіеўскае вадасховішча.
 
Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу зьвілістае, вольна мэандруе, шмат нізкіх пясковых выспаў, старарэччаў, затокаў. Ніжэй вусьця р. Турыя гідравузел, адкуль падаецца вада ў [[Белаазерскі канал]] для жыўленьня Дняпроўска-Бускага канала. Ніжэй гідравузла на невялікім працягу рэчышча месцамі перасыхае і ператвараецца ў азёрападобныя плёсы. Пераважная шырыня ракі ад вытоку да вусьця р. Стаход 4—15 м, ніжэй па плыні 50—70 м, у нізоўі 100—250 м, пры ўпадзеньні ў Кіеўскае вадасховішча 4—5 км. Да р. Бобрык 1-ы рэчышча Прыпяці нярэдка абвалаванае, у сярэдняй плыні — прыродныя берагавыя валы (вышыня да 1,5 м).
 
Уласцівасьці гідралягічнага рэжыму ракі — расьцягнутае веснавое разводзьдзе, кароткачасовая (100—120 дзён) летняя межань, якая парушаецца дажджавымі паводкамі і амаль шторочнымі восеньскімі пад'ёмамі ўзроўню вады. На пэрыяд веснавога разводзьдзя прыпадае 60 %, летне-восеньскую межань 24 %, зімовую 16 % рочнага сьцёку. Максымальныя ўзроўні вады ў 1-ай палове красавіка. Вышыня пад'ёму ў высокай плыні да 2 м, у сярэдняй і нізкай да 5 м, у межах вузкай абалоны (каля Мазыра) да 7 м над самай нізкай межаньню. Самыя нізкія ўзроўні звычайна ў верасьні — кастрычніку. Замярзае амаль адначасова на ўсім працягу звычайна ў першай палове сьнежня, ачышчаецца ад лёду ў канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4—8 дзён. Сярэднярочны выдатак вады (м³/с) каля вёскі [[Кораб'е]] ([[Столінскі раён]], 310 км ад вытоку) 119, каля Турава — 264 м, Мазыра — 383 м; найбольшы адпаведна 1760 (1932), 3990 (1979), 5670 (1895); найменшы адпаведна 9,66 (1953), 38,6 (1954), 22 (1921).
 
== Рэльеф ==
Большая частка паверхні вадазбору ўяўляе сабою плоскую, нізінную раўніну, у значнай ступені занятую мэліяраванымі землямі. Аднастайнасьць і роўнасьць рэльефу падкрэсьліваецца чаргаваньнем водна-ледавіковых раўнінаў і плоскіх затарфаваных старажытных азёрных лагчынаў, на фоне якіх вылучаюцца дзюнава-ўзгорыстыя ўтварэньні вышынёй 5—8 м. У нізкай плыні р. Прыпяці сярод манатоннага раўніннага ляндшафту ўзвышаюцца [[Мазырская града]] і [[Хойніцка-Брагінскія вышыні]].
 
== Расьліннасьць ==
Лясныя масівы разьмешчаныя пераважна па левабярэжжы, паміж нізоўямі рэчак Ясельда і Пціч, па правабярэжжы яны засяроджаныя на паўднёвы захад ад Мазыра. Пераважаюць [[хвоя]] і [[дуб]]. Абалоны рэчак часта пакрытыя [[дуброва]]мі і дубова-грабавымі лясамі, высечкі і гары звычайна занятыя [[бярэзьнік]]амі. Лясісьасьць вадазбору каля 25 %.
 
Вялікія масівы нізінных, травяных балотаў залягаюць на левабярэжжа паміж Агінскім каналам і р. Пціч (Выганаўскае, Капацэвіцкае, Грычына). Усходняй мяжой распаўсюду вялікіх балотных масіваў на правабярэжжы зьяўляецца р. Убарць. Балоты тут галоўным чынам пераходныя і верхавыя, нярэдка зарослыя лесам ці хмызьняком (Тураўскія балоты). Найвялікшай забалочанасьцю вылучаюцца вадазборы рэчак Стыр, Ільва, Сьцьвіга, Убарць.
 
== Жывёльны сьвет ==
* ''Водзяцца'': [[шчупак]], [[акунь]], [[плотка]], [[лешч]], [[лінь]], [[карась залаты]], [[верхаводка]], [[гусьцяра]]; ''каштоўныя'' — [[судак]], [[галавень]], [[падуст]], [[сом]].
 
== Азёры ==
Азёрнасьць басэйну малаважная (каля 1 %). Азёры вадазбору маюць рознае паходжаньне, найбольш характэрныя плыткія зарослыя вадаёмы, нярэдка абалонавыя. Найвялікшыя зь іх: воз. Чырвонае, Выганаўскае (водападзельнае), Чорнае, Спораўскае, знаходзяцца па левабярэжжы.
 
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
Рака суднаходная на ўсёй тэрыторыі Беларусі, навігацыя на працягу 240—270 дзён. Злучана [[Дняпроўска-Бускі канал|Дняпроўска-Бускім каналам]] з р. [[Мухавец]] (басэйн [[Заходні Буг|Заходняга Буга]]), [[Агінскі канал|Агінскім каналам]] (ня дзейнічае) — з [[Нёман|Нёманам]], [[Мікашэвіцкі канал|Мікашэвіцкім каналам]] — з рачным портам [[Мікашэвічы|Мікашэвічы]]. Вада ў рацэ гідракарбанатава-кальцыевай клясы, умерана жорсткая, сярэдняй мінэралізацыі.
 
У басэйне р. Прыпяць шмат штучных вадаёмаў. Асабліва павялічылася іх колькасьць у сувязі з праведзенымі на вадазборы буйнамаштабнымі мэліярацыйнымі працамі і неабходнасьцю рэгуляваньня сьцёку для мэтаў сельскай гаспадаркі ды індустрыі. На вадазборы створаныя буйныя вадасховішчы: Чырвонаслабадзкое, Салігорскае, Любанское, Сялец.
 
Значная плошча вадазбору (23 %) у межах Беларусі па стане на 01.01.2006 р. мэліяраваная, здадзена ў эксплюатацыю каля 56000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў р. Прыпяць: р. Піна (35 %), р. Нчслуха (47 %), р. Ясельда (31 %), р. Бобрык (30 %), р. Цна (22 %), р. Гарынь (12 %), р. Лань (24 %), р. Случ (25 %), р. Убарць (14 %), р. Пціч (24 %), р. Іпа (25 %), р. Ніжняя Брагінка (55 %).
 
Рэжым ракі вывучаўся на 21 гідропасьце, у наш час дзейнічаюць 7 гідрапастоў (м. Пінск, в. Качановічы (верхні і ніжні б'еф), в. Чарнічы, м. Петрыкаў, м. Мазыр, мяст. Нароўля, мост Любанскі).<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=33 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>
 
== Галерэя ==
<gallery>
Файл:Pripyt Mazyr.JPG|Прыпяць каля Мазыра
Файл:Pripyat River.jpg|Прыпяць каля Мазыра
Файл:Prypiat.jpg|Прыпяць каля Чарнобыля
Файл:Prypiac.jpg|Рака Прыпяць
</gallery>
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
* Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
* Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
* Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
 
== Вонкавыя спасылкі ==