Марыя Казімера д’Арк’ен: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 49:
У 1648 у сувязі із складанай сытуацыяй у краіне й сьмерцю караля й вялікага князя Ўладыслава аўдавелая каралева адаслала Марысеньку ў родны Нэвэр, дзе тая на працягу 4-х гадоў навучалася ў кляшторнай школе. Сама позна ў 1653 Марыя Казімера вярнулася ў Рэч Паспалітую да двару Марыі Людвікі, якая ўжо была жонкай новага гаспадара - Яна Казімера Вазы. У сакавіку 1655 падчас прыдворных урачыстасьцяў, прымеркаваных да правядзеньня варшаўскага сойму, Марысенька пазнаёмілася са сваім будучым мужам і каралём Янам Сабескім. Знаёмства паглыбілася дзякуючы прыбыцьцю Яна Сабескага на каралеўскі двор у 1656. Паміж маладымі ўсталявалася ўзаемная прыязьнь, але да шлюбу, тым ня менш, справа не дайшла.
 
3 сакавіка 1658 Марыя Казімера выйшла замуж за сандамерскага ваяводу Яна Сабепана Замойскага. На думку Марыі Людвікі, меркаваньне якой найбольш паўплывала на выбар жаніха, Замойскі больш падыходзіў, бо, па-першае, быў больш заможным за Сабескага, а па-другое, падчас вайны із швэдамі першы застаўся верным Яну Казімеру. У шлюбе з Замойскім Марысенька мела чатырох дзяцей, але ніводзін зь іх не дажыў да паўнагодзьдзя.
 
Празь месяц пасьля сьмерці Яна Замойскага 14 траўня 1665 Марыя Казімера таемна ажанілася зь Янам Сабескім (афіцыйны шлюб адбыўся 5 ліпеня таго ж году). Як на думку сучасьнікаў, гэтак і гісторыкаў, гэта быў адзін зь нешматлікіх "шлюбаў па каханьні" таго часу. У шлюбе зь Янам Сабескім Марысенька мела 13 дзяцей, але толькі чацьвёра дасягнулі паўнагодзьдзя.
 
2 лютага 1676 была каранаваная на каралеву польскую й вялікую княгіню літоўскую. На гэтай пасадзе дамагалася заключэньня хаўрусу Рэчы Паспалітае й Францыі, адначасова спрабавала атрымаць ад Люі XIV прывілеі для свайго роду.
 
Пасьля сьмерці мужа Марысенька ў 1699 са шматлікай сьвітай выехала ў Рым, дзе жыла ў палацы Кіджы-Адэскалькі. Часта гасьцявала ў рымскіх папежаў, спачатку ў Інацэнта ХІІ (ён, будучы нунцыем у Рэчы Паспалітай, шлюбаваў Марыю зь Янам Сабескім), пасьля ў Клімэнта ХІ. Пазьней выехала ў Францыі, аднак Люі XIV забараніў ёй зьяўляцца ў Парыжы й Вэрсалі. У сваіх лістох яна пісала: "Хачу лічыцца вашай васалкай, а не каралевай, бо, пакідаючы Рым, склала сваё каралеўства ля стопаў папескіх".
 
Апошнія паўтара гады жыла ў Блюа, дзе й памерла пасьля прызначанага лекарам паласканьня страўніка ў студзені 1716. 2 красавіка яе труна была перанесеная ў капліцу сьвятога Яўстаха ў касьцёле сьвятога Збаўцы ў Блюа. Сэрца ж яе было пахаванае ў вурне ў мясцовым езуіцкім касьцёле (зьнікла падчас Францускае рэвалюцыі). У 1717 цела Марысенькі было перапахаванае ля цела мужа ў касьцёле капуцынаў у Варшаве. Адтуль у 1733 абодва целы былі перанесеныя на Вавэль.
 
У гонар Марыі былі назаваныя гданскія караблі Marie, Die Königin von Pohlen, Maria Casimira Königin von Pohlen, а таксама мястэчкі Марывіль і Марымонт.
 
== Вонкавыя спасылкі ==