Жазэф Арцюр дэ Габіно: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
Францускі сацыёляґ, этноляґ, антраполяґ, пісменнік, дыплямат, арыстакрат, кансэрватар-манархіст.<BR>
== Погляды ==
У сваёй галоўнай працы - [["Нарыс аб няроўнасці чалавечых рас"]] (1853-1855) - дэ Ґабіно высунуў ідэю, адпаведна якай сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біяляґічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псыхічнымі якасцямі). Род [[homo sapiens]] дэ Ґабіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную - сярод якіх найбольш здольная у сацыяльным і культурным пляне - белая (пасля яе - жоўтая).<BR>
 
Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Ґабіно называў [[арыі|арыяў]] - арыстакратычную белую падрасу - з якімі даследчык атаясамліваў [[індаэўрапейцы|індаэўрапейцаў]]. Паводле дэ Ґабіно арыі (індаэўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацыяў тлумачыцца дэ Ґабіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўґенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам.<BR>
 
Т.ч. Жозэф Арцюр дэ Ґабіно зьяўляецца бацькам усіх [[расісцкія тэорыі|расісцкіх тэорый]], бо першым абґрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біяляґічна-расавых здольнасцяў.