Вільгельм Кнорыньш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 7:
З [[1910]] член Сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі, пазьней — РКП(б). У час [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ў дзеючай царскай арміі. Пасьля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 году|Лютаўскай рэвалюцыі 1917]] удзельнічаў у арганізацыі Менскага савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў і стварэньні бальшавіцкіх арганізацыяў на Заходнім фронце. З траўня [[1917]] сакратар Менскага савету, член яго бальшавіцкай фракцыі. У 1918 старшыня Смаленскага губэрнскага камітэту РКП(б). У той пэрыяд процідзейнічаў спробам утварэньня беларускае дзяржаўнасьці, у тым ліку і савецкай:
 
{{Цытата|Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжнтыизжиты|Вільгельм Кнорыньш|«Звезда», 6 кастрычніка 1918}}
 
Са студзеня [[1919]] чалец [[ЦВК БССР]]. У 1919—1920 — ваенкам Смаленскае вайсковае акругі. [[31 ліпеня]] 1920 ад імя КП(б)ЛіБ падпісаў Дэклярацыю аб абвяшчэньні незалежнасьці [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь|ССРБ]]. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б ([[1920]]—[[1922]]), першы сакратар ЦК КП(б)Б ([[1927]]—[[1928]]). У [[1928]]—[[1935]] працаваў у выканкаме [[Камінтэрн]]у.