Ржэў: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія |
стыль, катэгорыі |
||
Радок 3:
Вядомы з [[11 стагодзьдзе|11 стагодзьдзя]]. З пачатку [[12 стагодзьдзе|12 стагодзьдзя]] — у складзе [[Смаленскае княства|Смаленскага княства]], з [[1209]] году — у складзе яго Таропецкага ўдзелу (на чале з князем Мсьціславам Удатным?), з [[1225]] году — цэнтар [[Ржэўскае княства|Ржэўскага княства]], спрэчнага паміж Смаленскам, [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгарадам]], пазьней таксама [[Цьвярское Вялікае Княства|Цьвер'ю]] і [[ВКЛ]].
Зь сярэдзіны [[1220-я|1220-х]] гадоў — сталы аб'ект шматлікіх [[беларусы|літоўскіх]] набегаў. У канцы [[13 стагодзьдзе|13 стагодзьдзя]] значная частка тэрыторыі Ржэўскага княства трапляе пад уладу ВКЛ, тут узьнікаюць «гради литовстии: Селук, Осечен, Горышин, Рясна, Сижка, Туд», якія забясьпечылі ВКЛ выхад да [[Верхняя Волга|Верхняй Волгі]]. Шукаючы абароны ад ВКЛ, Ржэўскае княства прызнала ўладу [[Маскоўскае княства|Масквы]], што зрабіла Ржэў галоўным маскоўскім фарпостам у барацьбе з ВКЛ і Цьвярскім вялікім княствам. У [[1335]] годзе [[Іван Каліта]] разам з ржэвічамі спаліў драўляныя літоўскія гарадкі на Верхняй Волзе, якія хутка былі адноўленыя. Асабліва ўзмацнілася змаганьне ВКЛ за Ржэў пры [[Альгерд|Альгердзе]], каля [[1355]] году з дапамогаю князя Івана Сіскага горад быў захоплены, але ў [[1358]] годзе «волотьская рать да можайская взяли Ржеву, а Литву выслали вон». У [[1359]] годзе [[Андрэй Полацкі]] ізноў захапіў Ржэў, а ў [[1360]] годзе горад наведаў сам Альгерд, умацаваўшы яго. Стратэгічнае значэньне Ржэва тлумачылася тым, што ён аддзяляў ВКЛ ад Цьвяры, і належнасьць яго да Масквы спыняла камунікацыі паміж гэтымі дзяржавамі. У [[1368]] годзе серпухаўска-бароўскі князь [[Уладзімер Андрээвіч]] ізноў вярнуў Ржэў пад уладу Масквы, што было адной з прычынаў [[Паходы Альгерда на Маскву|вайны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1368—1372 гадоў]]. У выніку гэтай вайны Ржэў ізноў адышоў да ВКЛ. У [[1376]] годзе яго безвынікова спрабаваў адбіць Уладзімер Андрэевіч (зяць Альгерда). Аднак у канцы [[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзя]] горад ізноў вернуты Маскве, пад уладай якой знаходзіўся больш за паўстагодзьдзя. У [[1408]] годзе, калі [[Сьвідрыгайла]] уцёк у Маскоўскую дзяржаву, ён часова атрымаў Ржэў
У выніку доўгага панаваньня ВКЛ над часткай тэрыторыі Верхняга Паволжа у непасрэднай блізкасьці да Ржэва сфармавалася этнічная група [[тудаўляне]], якая захоўвала агульныя зь [[беларусы|беларусамі]] моўныя і этнаграфічныя рысы да пачатку [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзя]].
Радок 19:
[[Катэгорыя:Гісторыя Маскоўскага княства]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гарады Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гарады Расеі]]
[[Катэгорыя:Гарады, заснаваныя ў 11 стагодзьдзі]]
[[ar:رجف]]
|