Бікрам Самват: розьніца паміж вэрсіямі

Зьмест выдалены Змесціва дададзена
з украінскае Вікіпэдыі
 
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
Радок 2:
 
== Паходжаньне і распаўсюджаньне ==
{{Аўтарскія правы|http://grigam.narod.ru/kalend/kalen16.htm}}
Самвацкім календаром пераважна карысталіся ў [[Паўночная Індыя|Паўночнай]] і [[Цэнтральная Індыя|Цэнтральнай Індыі]]. Годазьлічэньне паводле гэтага календара пачынаецца з [[57 да н. э.|57 году да н. э.]] і асацыюецца зь імем Бікрама, альбо Бікрамадыт’я, якому прысьвечаныя шматлікія легенды, як нацыянальнаму герою і ідэальнаму кіраўніку. Пра яго згадваюць як пра валадара, што выгнаў чужаземных захопнікаў. У большасьці легендаў распавядаецца пра імкненьне Бікрама прывесьці свой народ да дабрабыту і пра ягоную гатоўнасьць ахвяраваць сабой і сваімі асабістымі інтарэсамі на карысьць іншых. Ён праславіўся сваёй шчодрасьцю, працай для іншых, мужнасьцю і адсутнасьцю пагарды. Імя Бікрама падобнае да імя [[Цэзар]]а, якое зрабілася сымбалем і тытулам, і шмат якія пазьнейшыя кіраўнікі дадавалі гэтае імя да сваіх імёнаў.