Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
артаграфія
Радок 3:
Трыбунал разглядаў апэляцыі на рашэньні [[земскі суд|земскіх]], [[замкавы суд|замкавых]] і [[падкаморны суд|падкаморных]] судоў, а таксама скаргі на рашэньні павятовай адміністрацыі. Па першай інстанцыі ён разглядаў справы пра неналежнае выкананьне [[староста|старостамі]] і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры судаводзтве. Да юрысдыкцыі трыбуналу адносіліся таксама справы духоўных асобаў; пры разглядзе такіх справаў удзельнічалі дэпутаты ад духавенства.
 
Сэсіі трыбуналу праходзілі пад старшынствам выбранага ім [[маршалак|маршалка]], пастановы прыймаліся большасьцю галасоў на аснове [[Статуты Вялікага Княства Літоўскага|Статутаў Вялікага Княства Літоўскага]], соймавых канстытуцыяў і звычаёвага права. Месцам сэсіяў трыбуналу былі [[Вільня]] ([[год|шторок]]), [[Менск]] (кадэцыя літоўская) і [[Наваградак]] (кадэцыя руская) (па чарзе праз [[год|рок]]). Да [[1588]] [[год|року]] сэсіі праходзілі і ў [[Трокі|Троках]]. З [[1599]] году сэсіі Трыбуналу ВКЛ адбываліся кожныя 2 гады і кожная сэсія цягнулася больш за 5 месяцаў (на год). З [[1775]] [[год|року]] сэсіі кадэцкіякадэцыі рускіярускай адбываліся ў [[Горадня|Горадні]].
 
== Літаратура ==
* Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: С.В. Кузьмін і інш. — Мн.:БелЭн, 1992. — 636 с.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[:Катэгорыя:Дэпутаты Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага]]