Пагост (тып паселішча): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 3:
У наступным пагостамі сталі зваць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаюцца з некалькіх населеных пунктаў (аналяг сучасных [[сельскае селішча|сельскіх селішчаў]], муніцыпальных утарэньняў раённага ўзроўня ў абласьцях), а таксама і [[населены пункт|населеныя пункты]], што зьяўляюцца цэнтрамі такіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Тэрмін ужываўся на сучасных беларускіх землях да XVIII ст.
 
У ''пагосьце'' меліся абшчынныя [[могілкі]], цэнтральнае [[капішча]] (пасьля прыняцьця хрысьціянства - [[царква]]), праводзіліся [[веча]]выя сходы, [[Мірскі суд|мірскія суды]], агульныя для абшчыны сьвяты і [[абрад]]ы і інш. Гэтаксама ў пагост паступала даніна з навакольных пасяленьняўпаселішчаў. На зьмену пагостам прыйшлё [[Сяло|сёлы]], як цэнтры вотчынных і памесных фэадальных уладаньняў. На месцы некаторых пагостаў узьніклі [[населены пункт|населеныя пункты]].
 
Зьнікненьне пагоста як гістарычнага тыпу паселішча можна прымяркоўваць да пэрыяду канчатковага запрыгоньваньня абшчынных земляў (XIII—XIV стст.). З гэтага часу пагост як тып паселішча трансфармуецца ў відавы тапонім, ва ўсходніх рэгіёнах [[Беларусь|Беларусі]] назва ''пагост'' захоўваецца за могілкамі. У адрозьненьні ад [[Расея|Расеі]], дзе пагост часам трансфармаўся ў цэнтар воласьці, на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах фэадальна-прыгоньннай сыстэмы гаспадараньня на зьмену пагостам прыходзілі [[Сяло|сёлы]], як цэнтры вотчынных і памесных фэадальных уладаньняў. На месцы некаторых пагостаў узьніклі [[населены пункт|населеныя пункты]].
 
== Тыпы ==
* Пагост-акруга — некалькі бессыстэмных маладворных населеных адзінак (дворышчаў).
* Пагост-цэнтар — кампактнае пасяленьне, якое мела радыяльна-кругавую пляноўку.
 
== Ляндшафтава-плянавальная структура ==
Цэнтар забудовы пагоста вызначаўся царкоўным дваром (цьвінтаром), побач зь якім знаходзіўся грамадзкі сьвіран (крама) і заезны дом. Радыяльна, па кірунках асноўных дарог фармаваліся вуліцы-канцы. Там, дзе дарогі не маглі быць вызначальнымі ў пляноўцы (пры даволі рэдкай сетцы камунікацыяў), двары ставіліся вакол цэнтру (царквы), утвараючы канцэнтрычную струтктуру забудовы.
 
== Літаратура ==
* ''Беларускае народнае жыллё''. Мн., 1973.
* Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. ISBN 985-6234-28-X. С.18-19
 
[[Катэгорыя:Населеныя пункты]]