Менскі працэс 1946 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 16:
 
== Пакараньне ==
 
Зьдзяйсьненьне пакараньня было прызначанае на [[30 студзеня]]. Месцам для яго быў абраны менскі гіпадром (участак абмежаваны вуліцамі Ўльянаўская й Чырвонаармейская, а таксама [[Сьвіслач]]чу). На беразе Сьвіслачы былі ўсталяваныя 6 т-падобных і 2 г-падобных шыбеніц. Да гарызантальных брусоў былі прымацаваныя шыльды з прозьвішчам і вайсковым званьнем асуджаных. Ля Ўльянаўскае вуліцы была ўсталяваная трыбуна й стоўп з двума раструбамі рэпрадуктараў. Паводле розных сьведчаньняў, сабралося каля 100 тыс. гледачоў.
 
А 14.25 задняй хадой да шыбеніцаў пад'ехала 14 "[[Студэбэкер]]аў". Не заглушаючы матораў, жаўнеры адкінулі барты й, узьняўшы на ногі асуджаных, накінулі тым петлі на шыі. Пакараньні пачаліся а 14.30. Першым быў павешаны генэрал-лейтэнат Рыхерт, а за ім і ўсе астатнія.
 
== Вонкавыя спасылкі ==