Менскі працэс 1946 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
== Удзельнікі ==
 
Судзьдзямі на працэсе былі: генэрал-маёр юстыцыі Кедраў (старшыня), палкоўнікі юстыцыі Сахараў і Вінаградаў (сябры суду), маёр юстыцыі Іваноў (сакратар). Абвінавачваньне прадстаўляў вайсковы пракурор генэрал-маёр юстыцыі Ячэнін. Абарону зьдзяйсьнялі адвакаты Міхальскі, Бядросаў, Савенка, Татарынцаў, Гаўрылаў, Плявака й Пятрэнка ([[Франц Гес]] адмовіўся ад адвакату й абараняў сябе сам).
 
Абвінавачанымі былі 18 прадстаўнікоў нямецкае акупацыйнае ўлады на Беларусі: генэралы, афіцэры, унтэр-афіцэры, шарагоўцы, прадстаўнікі [[вэрмахт]]у і войскаў [[СС]], паліцыі, [[гестапа]], жандармэрыі, сябры [[НСДАП|нацыскае партыі]] й беспартыйныя. Тым самым прысуд выносіўся як бы не толькі пэўным вайсковым злачынцам, але і ўсёй нямецкай ваеннай машыне ў агуле.
Радок 9:
== Суд ==
 
Першае паседжаньне Вайсковага Трыбуналу адбылося ўвечары [[15 студзеня]] [[1946]] у Менску ў памяшканьні аружнога Дому Афіцэраў. Працэс быў адчыненым, на паседжаньнях прысутнічала каля 1000 чалавек, якія прадстаўлялі ўсе вобласьці й раёны [[БССР]]. На сцэне за сталом сядзелі судзьдзі, абвінавачаныя сядзелі на 18 лаўках бокам да гледачоў.
 
Абвінавачваньні зачытваліся цэлы дзень. Падсудныя вінаваціліся ў зьнішчэньні мірных савецкіх грамадзянаў, зьверскіх расправах і зьдзеках з савецкіх ваеннапалонных, масавым згоне грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства, разбурэньні гарадоў, вёсак і рабаваньні цывільнага насельніцтва. Судовае сьледзтва цягнулася да [[27 студзеня]], калі распачаліся спрэчкі бакоў. Большая частка пседжаньняў [[28 студзеня]] была прысьвечаная выступам адвакатаў, якія сьцьвярджалі, што падсудныя, безумоўна, вінаватыя, але заслугоўваюць паблажкі, бо, па-першае, раскаяліся, а па-другое, толькі выконвалі загады вышэйшага кіраўніцтва краіны. Пасля падсудным было нададзенае права апошняга слова. Усе яны раскайваліся, прасілі літасьці й асуджалі [[фашызм]], толькі камандэр 26-га паліцэйскага палку падпалкоўнік Георг Робэрт Вайсыг папрасіў памілаваць не сябе, а свайго маладога падначаленага, а обэр-лейтэнант СС [[Ганс Герман Кох]] абвясьціў, што: ''"Усе тыя злачынствы, якія я зьдзейсьніў у Расеі, я зьдзейсьніў ня толькі праз паслухмянае выкананьне тых загадаў, якія давалі мае начальнікі, але таксама з прызнаньня й выканання расавае тэорыі. Забіваў і зьнішчаў таксама на ўласную ініцыятыву. ...Шмат крыві на маіх рукох. ...У дадзены момант чакаю сьмяротнага прысуду."''
 
== Пакараньне ==