Хімоўскі сельсавет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 3:
== Гісторыя ==
 
Створаны ў [[1922]] у складзе вёсак [[Хімы]], [[Новая Шараёўшчына]], [[Старая Шараёўшчына]], [[Бабіна]], [[Баршчоўка]], [[Ясны Лес]], [[Вялічкава]]. Першым старшынём быў абраны Іван Мазуранка. У пачатку 1930-х пачалі стварацца калгасы. Першы калгас “Пралетарскі” узьнік у в. Старая Шараёўшчына, які ўзначаліў Шчыгельскі. У в. Ясны Лес - калгас “1 траўня”, у [[Бабіна 1-е|Бабіна]] – “Шлях Ільіча”, у в.[[Баршчоўка]] – калгас “Новае жыцьцё”, у Хімах – калгас “Сёмага зьезду Саветаў”, у в. [[Зарэчча (Бабруйскі раён)|Зарэчча]] – калгас “Чырвоная Зорка”, у в. Вялічкава – калгас “Імя Тэльмана”, у в. [[Цярэшкава]] – калгас “Перамога”, у [[Слабада (Хімоўскі сельсавет)|Слабадзе]] – калгас “Імя Варашылава”. Старшынямі былі Фёдараў, Курлянчык, Насуха, Пуцікаў.
 
У гады вайны загінулі 196 мясцовых жыхароў. Героем Савецкага Саюзу быў А.К.Шмыгун, а М.Ф.Цікавы, У.Т.Асіпенка, І.П.Балдзенка, Н.Н.Лук'яновіч, І.А.Фісько былі ўзнагароджаныя ордэнамі і мэдалямі. На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 7 братэрскіх магілаў, дзе пахавана больш чым за 200 жаўнераў і афіцэраў. У в. [[Слабада]] ўзьведзены помнік-стэла.