Бахрэйн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
артаграфія, стыль
Радок 39:
'''Бахрэйн, Каралеўства Бахрэйн''' (''Al-Bahrajn, Mamlakat al-Bahrajn'') – невялікая дзяржава, разьмешчаная ў [[Азія|Азіі]], на архіпэлягу ў [[Пэрсыдзкая затока|Пэрсыдзкай затоцы]]. У [[1971]] годзе атрымала незалежнасьць ад [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. З 30-х гадоў [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] тут вядзецца здабыча [[нафта|нафты]], а атрыманыя грошы застаюцца ў дзяржаве. З [[2002]] года [[эмір]] Бахрэйна атрымаў тытул “[[кароль]]”.
 
Афіцыйная мова - арабская, шырока распаўсюджана англійскаяангельская. Частка насельніцтва гаворыць на [[фарсі]]. Валюта — [[бахрэйнскі дынар]].
 
== Геаграфія ==
Радок 63:
У Бахрэйне - [[двухпалатны парлямент]] - Нацыянальны сход. Палата дэпутатаў, якая складаецца з 40 дэпутатаў, абіраецца шляхам усеагульнага таемнага галасаваньня, члены верхняй палаты (40 дэпутатаў Кансультацыйнай рады) прызначаюцца каралём. У лістападзе - сьнежні [[2006]] адбыліся выбары ў Палату дэпутатаў 2-го скліканьня. У лютым [[2007]] года сфармаваныя кіруючыя органы і камітэты. Старшыня Нацсходу і Палаты дэпутатаў – Халіфа аз-Захрані, Старшыня Кансультатыўнага савету (Шуры) – Алі Бэн Салех ас-Салех.
 
=== Вонкавая палітыка ===
 
Бахрэйн прытрымліваецца ўзважанага, неканфрантацыйнага вонкавапалітычнага курсу, накіраванага на ўмацаваньне рэгіянальнай стабільнасьці і бясьпекі.
Радок 72:
 
Бахрэйн цесна каардынуе сваю пазыцыю па асноўных міжнародных праблемах з удзельнікамі ССАДПЗ і ЛАД. Традыцыйным вонкавапалітычным партнэрам сярод эўрапейскіх дзяржаў застаецца [[Вялікабрытанія]]. У кантактох з [[Францыя]]й і [[Нямеччына]]й пераважае гандлёва-эканамічны аспэкт. На ўзаемавыгаднай аснове будуюцца адносіны з краінамі азіяцкага рэгіёну, найперш зь [[Індыя]]й, [[Японія]]й, [[Кітай|Кітаем]], [[Тайлянд]]ам, [[Маляйзыя]]й, [[Піліпіны|Піліпінамі]].
 
 
== Эканоміка ==
Радок 110 ⟶ 111:
[[Сельская гаспадарка]] з-за недахопу прыдатных земляў і недахопу вады разьвітая слаба, агульная плошча апрацоўваных земляў - 4 тыс. гектараў, таму доля сельскай гаспадаркі ў нацыянальнай эканоміцы складае толькі 1 адсотак. Сельская гаспадарка на 20% задавальняе ўнутраныя патрэбы. У [[аазыс]]ох і на арашальных тэрыторыях вырошчваюць [[какос]]авыя пальмы, [[цытрусавыя]] дрэвы, [[ружа|ружы]] і [[пшаніца|пшаніцу]]. Лоўля [[рыба|рыбы]] і [[крэвэткі|крэвэтак]] грае ўсё меншую ролю з-за ўзрастаючага забруджваньня вады [[Пэрсыдзкая затока|Пэрсыдзкай затокі]].
 
=== Гандаль ===
 
У сфэры вонкаваэканамічнай дзейнасьці падпісаная і ратыфікаваная Дамова аб вольным гандлі паміж ЗША і Бахрэйнам. Тым ня менш, для практычнага пачатку дзеяньня дамовы неабходнае прыняцьце ў Каралеўстве шэрагу законаў, перадусім у сфэры аховы інтэлектуальнай уласнасьці. Бахрэйн падтрымлівае інтэграцыйныя працэсы ў рамках ССАДПЗ, у тым ліку імкненьне да ўвядзеньня адзінай валюты.