Вікіпэдыя:Адміністрацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W.V.-S. (гутаркі | унёсак)
→‎Меркаваньні: адказ Уладзіславу
Радок 112:
::::: З іншага боку, узаемныя адкаты цягам яшчэ актыўнага абмеркаваньня, калі кансэнсус яшчэ не дасягнуты, можна лічыць некарэктнымі з боку абодвух удзельнікаў. Таму я лічу, што Вы не правы з навуковага/нэўтральнага пункту гледжаньня, і вы абодва не правы ў сэнсе ўзаемных адкатаў. --[[Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры|Юрцэвіч Дзьмітры]] 21:14, 18 лістапада 2008 (UTC)
:::::: Што значыць "''вы абодва не правы ў сэнсе ўзаемных адкатаў''"? Я прыводжу бібліяграфічна правільна апісаную навуковую публікацыю з надрукаванымі крыніцамі, а чалавек прыводзіць нататку ў газэце. Я павінен даказваць, што гэтая кніга існуе? Абгунтоўваць навуковую вартасьць у параўнаньні з газэтай? Ці расказваць як замаўляюцца кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі? Я імкнуся, каб Вікіпэдыя была навукова-энцыкляпэдычнаю. Навошта мне дасягаць кансэнсуса з абсурднымі меркаваньнямі чалавека ня пэўнай адукацыі? — [[Удзельнік:W.V.-S.|W.V.-S.]] 01:33, 19 лістапада 2008 (UTC).
::::::: Шаноўны Ўладзіслаў, давайце ня будзем пераводзіць гутарку ізноў у эмацыйнае рэчышча і пераходзіць на асобы. Вікіпэдыя не выстаўляе нейкія патрабаваньні да адукацыі ўдзельнікаў. Узгадайце слоган Вікі. Зразумела, што кожны з нас павінен імкнуцца да навуковасьці і нэўтральнасьці, але акрамя гэтага існуе прынцып «[[:ru:Википедия:Правьте смело|Рэдагуйце сьмела]]». І ўдзельнік [[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]], убачыўшы адсутнасьць артыкула, напісаў яго, абапіраючыся на крыніцы, якія былі «пад рукой». Нават калі яны і былі ненавуковыя (спадар Ліцьвін, не чапляйцеся, я кажу пра гіпатэтычнасьць) нічога кепскага ў гэтым няма. Потым Вы заўважылі недакладнасьць, з Вашага пункту гледжаньня, і выправілі яго. Але заўважце — не пазначыўшы пры гэтым крыніцу. Для Ліцьвіна гэта выглядае як проста Ваша асабістае меркаваньне, і таму ён робіць адкат і запрашае Вас да абмеркаваньня. І вось тут варта было спыніць узаемныя адкаты і дасягнуць спачатку кансэнсусу на старонцы абмеркаваньня. Не важна якое з вашых меркаваньняў грунтуецца на больш навуковых даных, ёсьць правілы і пагадненьні як павінны разьвязвацца канфлікты — праз абмеркаваньне, а не праз вайну рэдагаваньняў. Калі не атрымліваецца знайсьці кансэнсус самім — запрасіць трэці бок да абмеркаваньня. Калі ласка (таксама і да Ліцьвіна), не пераводзьце гутарку ізноў да абмеркаваньня праблемы нацыянальнасьці і паходжаньня мастака. Гэта трэба рабіць ня тут, але на старонцы абмеркаваньня адпаведнага артыкула. --[[Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры|Юрцэвіч Дзьмітры]] 09:30, 19 лістапада 2008 (UTC)
 
:::::: Адкаты робіць толькі адзін удзельнік, а я шукаю кансэнсус. Ну і сёньня за ўвесь час зрабіў адзін адкат :) А як Вам зьвесткі выкладзеныя [http://www.golas.by/index.php?subaction=showfull&id=1184775327&archive=1185455330&start_from=&ucat=6& тутака]? --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 21:43, 18 лістапада 2008 (UTC)