Беларускі нацыянальны камісарыят: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
інтэрвікі, выпраўленьне спасылак, артаграфія, шаблён, дапаўненьне
артаграфія
Радок 1:
'''Беларускі нацыянальны камісарыят''' (''Белнацкам'') — аддзел Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасьцяў (Наркамнац) [[Савет народных камісараў|Савету народных камісараў]] [[РСФСР]]. Старшыня [[Аляксандар Чарвякоў|А.Р. Чарвякоў]].
 
== Утварэньне ==
Беларускі нацыянальны камісарыят быў утвораны дэкрэтам Савету народных камісараў РСФСР [[31 студзеня]] [[1918]] ў [[Петраград]]зе, пасьля нарады прадстаўнікоў левых беларускіх арганізацыяў - [[Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя|БСДРП]], ПетраградскагаПетраградзкага адзьдзяленьняаддзяленьня [[Беларуская сацыялістычная грамада|БСГ]], левых [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|эсэраў]] і вайсковых арганізацыяў [[Кранштат]]у і [[Фінляндыя|Фінляндыі]]. На той нарадзе і прагучала рашучае патрабаваньне стварыць Беларускі Нацыянальны Камісарыят пры Наркамнацы РСФСР на ўзор утвораных літоўскагалетувіскага, яўрэйскагагабрэйскага, мусульманскага, армянскага ды іншых камісарыятаў. За галоўную мэту Белнацкам паставіў сабе стварэньне беларускае савецкае дзяржаўнасьці. Арыентавацца было на каго — [[25 сьнежня]] [[1917]] адбылося абвяшчэньне [[УССР]]. На момант стварэньня дзейнасьцю Белнацкама кіравалі А.Р.Чарвякоў, В.Скарынка, З.Ф.Жылуновіч.
 
== Культурніцкая дзейнасьць ==
Увосень 1918 камісарыят складаўся з 6 аддзелаў (агітацыйна-палітычнага, культурна-асьветніцкага, па справах уцекачоў, выдавецкага, аддзела працы, ліквідацыйнага аддзелу) і канцылярыі. Белнацкам меў аддзяленьні ў Віцебску[[Віцебск]]у, Смаленску[[Смаленск]]у, Петраградзе, а таксама прадстаўнікоў у [[Ворша|Воршы]], [[Арол (горад)|Арле]], [[Калуга|Калузе]], [[Саратаў|Саратаве]], [[Тамбоў|Тамбове]]<ref name="razvitie">[http://evolutio.info/index.php?option=com_content&task=view&id=883&Itemid=215 Взаимоотношения БССР и РСФСР в 1919—1921 гг.: противоречивое партнёрство]{{ref-ru}}</ref>. Найбольш плённую дзейнасьць Белнацкам распачаў у [[Масква|Маскве]]. Тут, дзякуючы ягоным намаганьням, былі выдадзены 17 кніг, зь іх 10 - на беларускай мове. Белнацкам стварыў у Маскве Беларускае культурна-навуковае таварыства, Беларускі народны універсітэтўнівэрсытэт, былі нават адчынены дзьве школкі для беларускіх дзетак... З удзелам працаўнікоў камісарыяту былі створаныя Вышэйшыя курсы па беларусазнаўству ў Петраградзе. Белнацкам удзельнічаў таксама ў стварэньні Беларускага вольнага эканамічнага таварыства і Таварыства аматараў беларускага народнага мастаціва ў Петраградзе. Вялікае значэньне меў выхад друкаваных ворганаў Белнацкаму — газэты «ДзянніцаДзяньніца» (яна стала першай савецкай газэтай на беларускай мове) і часопісу «Чырвоны шлях»<ref name="razvitie"/>.
 
== Абвяшчэньне дзяржаўнасьці ==
{{Асноўны артыкул|Абвяшчэньне БССР}}
Нягледзячы на «Дэклярацыю правоў народаў Расеі», урад РСФСР не пайшоў далей пазыцыяў «абласьніцтва» ў вырашэньні нацыянальнага пытаньня. Камісія ВЦВК РСФСР прапанавала на тэрыторыі былой царскай Расеі ліквідаваць нацыянальны падзел і стварыць, акрамя Маскоўскае, ячшэ тры вобласьці (камуны): Заходнюю, Паўночную і Ўральскую. Заходнюю вобластьвобласьць было прапанавана стварыць у складзе Смаленскай, Віцебскай, Магілеўскай, Чарнігаўскай, Менскай, Віленскай і Ковенскай губэрніяў з абласным цэнтрам у Менску.
 
На такіх пазыцыях стаяла і кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкаму РКП(б), аблвыканкаму і СНК Заходняй вобласьці і фронту. Яны лічылі Беларусь тэрытарыяльнай адзінкай РСФСР. Іх погляды фармаваліся пад уплывам ідэі сусьветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, а ў самавызначэньні народаў, утварэньні нацыянальных дзяржаўдзяржаваў, межах бачылі перашкоду на шляху да яе. Яны аргумэнтавалі гэта тым, што беларусы ня ёсьць самастойнай нацыяй, таму прынцып самавызначэньня ім не падыходзіць.
 
Іншую пазыцыю заняў Белнацкам. Яго кіраўнікі [[Аляксандар Чарвякоў|А. Чарвякоў]], [[Зьміцер Жылуновіч|З. Жылуновіч]] і іншыя лічылі неабходным стварэньне рэспублікі на савецкай аснове, у цеснай сувязі з РСФСР. Гэтую пазыцыю падтрымлівалі беларускія сэкцыі РКП(б), арганізаваныя зь ліку ўцекачоў-беларусаў у Петраградзе, Маскве, Саратаве ды іншых гарадох. Белнацкам разгарнуў шырокую працу па стварэньні нацыянальнай дзяржаўнасьці, разьвіцьцю беларускай культуры, зладзіў у Маскве два зьезды уцекачоўўцекачоў-беларусаў.
 
Белнацкам падтрымліваў цесную сувязь з урадам Савецкай Расеі, у тым ліку з Народным камісарыятам замежных справаў (НКЗС) РСФСР. Відавочна з санкцыі расейскага камісарыяту дзеячы Белнацкаму ў красавіку—траўні 1918 году зладзілі на неакупаваных немцамі землях Беларусі сходы, канфэрэнцыі ды мітынгі пад лёзунгамі непрыманьня палітыкі Рады і Ўраду БНР, адданасьці савецкай уладзе ў Расеі і жаданьня знаходзіцца зь ёй у саюзе ці фэдэрацыі. [[17 кастрычніка]] 1918 НКЗС РСФСР прапанаваў Белнацкаму накіраваць сваіх прадстаўнікоў на тэрыторыі, вызваленыя ад нямецкай акупацыі, з мэтай арганізацыі там урадавых устаноў<ref name="razvitie"/>.
 
[[27 лістапада]] 1918 адбылося пасяджэньне камітэтаў маскоўскае Беларускае секцыісэкцыі РКП(б), на якім была прынята пастанова ў самыя сьціслыя тэрміны склікаць Усебеларускую канферэнцыюканфэрэнцыю секцыяўсэкцыяў РКП(б) з адным пытаньнем: стварэньне дзяржаўнасьці для Беларусі.
 
[[21 сьнежня |21]]-[[23 сьнежня]] 1918 году ў Маскве адбылася канфэрэнцыя беларускіх сэкцыяў РКП(б). На ёй было абранае Цэнтральное бюро беларускіх камуністычных сэкцыяў РКП(б), старшынём якога стаў Зьміцер Жылуновіч. Канфэрэнцыя прызнала неабходным стварэньне Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі. Цэнтральнаму бюро было даручана пасьля прызначанай на канец 1918 VI Паўночна-Заходняй канфэрэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі зьезд камуністаў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтар.
 
[[21 сьнежня]] [[1918]] ў Маскве, у доме № 24 па вул. Шчусева (былы Гранатавы завулак), дзе на той час месьціўся Белнацкам, пачала работу канферэнцыяканфэрэнцыя Беларускіх секцыяўсэкцыяў РКП(б), у якой узялі ўдзел прадстаўнікі шасьці сэкцыяў (Маскоўскае, Менскае, ПетраградскаеПетраградзкае, Саратаўскае, Тамбоўскае і Невельскае). ЦК РКП(б), улічваючы прапановы ЦБ беларускіх сэкцый і Белнацкаму, [[24 сьнежня]] прыняў рашэньне пра неабходнасьць стварэньня Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. [[27 сьнежня]] адбылася нарада работнікаў Белнацкаму, ЦБ беларускіх сэкцыяў і прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкаму РКП(б). На ёй былі вырашаныя пытаньні ўтварэньня ўраду Савецкай Беларусі ў складзе 16 чалавек (старшыні і 15 чальцоў), вызначэньні межаў краіны, а таксама было вырашана стварыць Цэнтральнае бюро КП(б) Беларусі на аснове Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б). З. Жылуновічу і А. Чарвякову было даручана падрыхтаваць Маніфэст Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўраду.
 
[[30 сьнежня]] 1918 ў Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя РКП(б), якая вырашыла перайменаваць сябе ў Першы зьезд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і абрала кіроўны ворган — Цэнтральнае Бюро КП(б)Б. Канфэрэнцыя прыняла пастанову пра межы Беларусі. У адпаведнасьці зь ёй, у склад рэспублікі ўваходзілі Менская, Магілеўская, Смаленская, Віцебская, Гарадзенская губэрні з часткамі прылеглых да іх тэрыторыяў, населеных пераважна беларусамі. [[1 студзеня]] [[1919]] быў абнародаваны Манiфэст Часовага Рабоча-Сялянскага Ўраду Савецкай Беларусi пра ўтварэньне Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі Беларусі, пра стварэньне мясцовых нацыянальных органаў самакіраваньня, пра фармаваньне беларускіх вайсковых адзінак<ref>Турук Ф. Белорусское движение.- М., 1921.- С. 125 - 129.{{ref-ru}}</ref>. Гучалі нават прапановы аб неадкладным стварэньні беларускага ўраду, але больш разважлівыя галовы адхілілі іх, лічачы, што «перасаліць» у такой рызыкоўнай задуме - значыць сапсаваць усю справу. [[7 студзеня]] Часовы рабоча-сялянскі ўрад ССРБ пераехаў у Менск.
Радок 27:
== Вынікі дзейнасьці ==
{{Неаб'ектыўна|Але ня маю іншых крыніц інфармацыі пакуль}}
Бальшавіцкі ўрад, ня хочучы ствараць сабе ворагаў яшчэ й сярод камуністаў ды даваць козыры прыхільнікам БНР, вымушаны быў пайсьці на стварэньне БССР. А чаму бы й не? Ва ўрадзе БССР, што быў утвораны на партыйнай канферэнцыіканфэрэнцыі «Заходняе камуны», беларусы складалі толькі трэцюю частку. Так што можна было быць спакойным - паслухмянасьць гэтага ўраду была забясьпечана. ЕнЁн мог дазволіць анексаваньне большае часткі Беларусі РасіяйРасеяй, ён мог згадзіцца на падзел тэрыторыі сваёй «суверэннае» дзяржавы, нават не прысутнічаючы пры падпісаньні ганебнае дамовы...
 
== Крыніцы ==
* [[Генадзь Прыбытка]], [http://maskva.net/old/bssr_bel.shtml Генадзь Прыбытка. Абвяшчэньне БССР і Масква]
* [http://slovo.ws/urok/historyofbelarus/20/014.html Создание Белорусской Советской Социалистической Республики]{{ref-ru}}
{{зноскі}}