Рагнеда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне, артаграфія, выпраўленьне спасылак, стыль
артаграфія
Радок 1:
[[Выява:Post stamp Rahneda.jpg|міні|200пкс|Паштовая марка Рэспублікі Беларусь ([[1993]])]]
[[Выява:Anton Losenko. Vladimir and Rogneda.jpg|міні|200пкс|УладзімірУладзімер і Рагнеда - карціна расейскага мастака А.П. Ласенкі, [[1770]]]]
 
'''Рагнеда''' ([[Варагі|па-вараску]]: ''Ragnhild'') ([[960]] (?) – [[1000]]) — [[Полацкае княства|полацкая]] князёўна, асьветніца. Дачка полацкага князя [[Рагвалод]]а, жонка вялікага князя [[Кіеўскае княства|кіеў]]скага [[Уладзімер Сьвятаславіч|Уладзімера Сьвятаславіча]] (Уладзімера Хрэсьбіта); маці князёў [[Ізяслаў Уладзімеравіч|Ізяслава УладзімеравічаЎладзімеравіча]] (полацкі князь з [[988]] па [[1001]]), [[Яраслаў Уладзімеравіч|Яраслава Мудрага]] (вялікі князь кіеўскі з [[1019]] па [[1054]]), [[Усевалад Уладзімеравіч|Усевалада]] (князь уладзімірауладзімера-валынскі), [[Мсьціслаў Уладзімеравіч Харобры|Мсьціслава]] (князь цьмутараканскі), а таксама князёвен Прадславы і Праміславы. Яе бацька Рагвалод, паводле адной з гіпотэз — [[Варагі|вараг]], запрошаны ў [[Полацак]] на княжаньне, паводле другой - сын полацкай княгіні Прадславы, які пасьля сьмерці маці прыняў княжаньне, вярнуўшыся ў вотчыну «из заморья».
 
== Біяграфія ==
У Іпацьеўскім і Лаўрэўнцеўскім сьпісах «[[Аповесьць мінулых гадоў|Аповесьці мінулых гадоў]]» ёсьць зьвесткі, што ў [[980]] (паводле Цьвярскога летапісу — не пазьней [[976]]) Рагнеда павінна была стаць жонкай вялікага князя кіеўскага [[Яраполк Сьвятаславіч|Яраполка]]. Але ў Полацак прыехалі сваты і ад [[Наўгародзкае княства|наўгародзкага]] князя [[Уладзімер Сьвятаславіч|Ўладзімера Сьвятаславіча]]. Рагнеда адмовіла новаму прэтэндэнту: «Не хачу разуць сына рабыні, а Яраполка хачу»<ref>«Не хачу разуці» - тагачасная форма адмаўлення сватам. Існаваў звычай, што маладая жонка перад першай шлюбнаю ноччу здымала з мужавых ног абутак.</ref>. Такая адмова выглядала абразьліва ў адносінах да маці УладзіміраЎладзімера Малушы, якая была неафіцыйнай жонкай Сьвятаслава і як дачка пераможанага драўлянскага князя Маная лічылася ключніцай у Кіеўскім княскім двары. Абражаны адмовай УладзімірУладзімер пайшоў паходам на Полацак, разьбіў войска Рагвалода, захапіў горад, забіў бацьку, маці і двух братоў Рагнеды, а яе гвалтоўна зрабіў сваёй жонкай і даў ёй імя Гарыслава.
 
Пазьней у гэтым жа годзе Ўладзімер зьдзейсьніў паход на [[Кіеўская Русь|Кіеў]], забіў свайго брата Яраполка і заняў велікакняскі прастол. Рагнеду ён перавёз у Кіеў (разам з другой сваёй жонкай, скандынаўкай Аловай). Пасьля нараджэньня першага сына Ізяслава і дачкі Прадславы УладзімірЎладзімер падарыў Рагнедзе вёску Прадславіна ў навакольлі Кіева. Верагодна, тут нарадзіліся і іншыя дзеці Рагнеды. Сам князь жыў у Кіеве наездамі, у Прадславіне заяўляўся зусім рэдка. Новы кіеўскі князь быў паганінам, а гэтая рэлігія дазваляла мнагажэнства.
 
У [[988]] Уладзімер, каб прыняць хрысьціянства, вырашыў ажаніцца зь [[Бізантыйская імпэрыя|бізантыйскай]] царэўнай Ганнай, а Рагнедзе прапанаваў развод і замужжа зь любым зь ягоных баяраў. Рагнеда адмовілася. Яе словы: «Княгіняй была, не хачу быць рабыняй,» — настолькі ўразілі яе хворага сына Яраслава (прысутнічаў пры размове бацькоў), што ён, паводле легенды, вылечыўся ад паралічу ног. Верагодна, непасрэдна пасьля гэтых падзей Рагнеда зрабіла замах на жыцьцё мужа. Уначы, калі ён спаў, яна кінулася на Ўладзімера з кінжалам, князь прачнуўся і пасьпеў адвесьці ўдар. Спроба Рагнеды забіць мужа разглядаецца многімі дасьледчыкамі не як праява рэўнасьці, а як помста забойцу яе бацькоў і разбуральніку Полацка. Уладзімер наважыўся пакараць Рагнеду сьмерцю, але за маці ўступіўся старэйшы сын Ізяслаў.