Друць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
д стыль, катэгорыя
Радок 19:
}}
 
'''Друць''' — рака ў [[Віцебская вобласьць|Віцебскай]], [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай]] і [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]] абласьцях Беларусі, чацьвёрты паводле велічыні і воднасьці прыток [[Дняпро|Дняпра]]. Даўжыня 295 км. Плошча вадазбору 5020 км². [[год|Сярэднярочны]] расход вады ў вусьці 31,6 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 105,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 [[праміле|‰]].
 
==Асноўныя прытокі==
*'''Праваруч''': [[Асьлік]], [[Малыш]], [[Даўжанка]], [[Дабрыца (прыток Друці)|Дабрыца]].
*'''Леваруч''': [[Крывая (прыток Друці)|Крывая]], [[Няропля]], [[Вабіч]], [[Арлянка]], [[Балонаўка]], [[Грэза]].
 
==На рацэ==
*'''[[горад|Месты']]'': [[Талачын]], [[Рагачоў]].
*'''[[гарадзкі пасёлак|Мястэчкі']]'': [[Круглае]], [[Бялынічы]].
*'''Гістарычныя мясьціны''': [[Друцак]].
*'''Вадасховішчы''': [[Чыгірынскае вадасховішча|Чыгірынскае]], [[Цяцерынскае вадасховішча|Цяцерынскае]].
*'''Зоны адпачынку''': Чыгірынка, Маліна, Друць, Лужкі.
 
==Агульныя зьвесткі==
Пачынаецца на Дняпроўска-Дзьвінскам водападзеле зь невялікай дрыгвянай лагчыны за 1 км на захад ад вёскі [[Раздольная]] Талачынскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Рагачоў. Агульная даўжыня рачной сыстэмы Друці 2000 км, шчыльнасьць рачной сеткі 0,39 км/км³. Вадазбор у вярхоўі ў межах [[Аршанскае ўзвышша|Аршанскага ўзвышша]], на астатнім працягу — ва ўсходняй частцы [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]].
 
Даліна да ўпадзення ракі Крывая невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырынёй 1,5 — 2,5 км. Схілы парэзаныя, вышыня іх 8 — 30 м, да мястэчка Бялынічы адкрытыя і пад ворывам, ніжэй па плыні пераважна пад лесам. Левы схіл болып спадзісты, правы ўмерана стромкі, нярэдка абрывісты. [[Абалона]] пераважна двухбаковая (на асобных дзялянках у нізоўі левабярэжная, у высокай плыні часткова затопленая Цяцерынскім, у нізкай — Чыгірынскім вадасховішчамі), адкрытая, лугавая. Паверхня абалоны ў прырэчышчавай частцы роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі, лагчынамі.
Асаблівасьці рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводзьдзе, на якое прыпадае 54 % рочнага сьцёку. Веснавы пад'ём узроўню вады інтэнсіўны (7 — 10 дзён), найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межаньню 2,5 — 2,8 м. Веснавы ледаход каля 3 дзён. Рака прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.
 
Рэчышча каналізаванае на 2 дзялянках у вярхоўі: ад вёскі Навасёлкі да места Талачын (7 км) і ад пункта за 0,4 км ніжэй моста на аўтамабільнай дарозе [[Менск]] — [[Масква]] да вёскі Друцак (8,6 км). На астатнім працягу моцна-зьвілістае, свабодна мэандруе, ніжэй упадзеньня ракі Вабіч разгалінаванае на пратокі і рукавы са шматлікімі старыцамі і затокамі. Дно роўнае, пяшчанаепясковае, радзей камяністае. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 10 — 20 м, ніжэй 30 — 50 м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя, вышыней 1 — 2,5 м (на лукавінах 3 — 5 м), у вусьцевай частцы спадзістыя, вышынёй да 1 м.
Даліна да ўпадзення ракі Крывая невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырынёй 1,5 — 2,5 км. Схілы парэзаныя, вышыня іх 8 — 30 м, да мястэчка Бялынічы адкрытыя і пад ворывам, ніжэй па плыні пераважна пад лесам. Левы схіл болып спадзісты, правы ўмерана стромкі, нярэдка абрывісты. Абалона пераважна двухбаковая (на асобных дзялянках у нізоўі левабярэжная, у высокай плыні часткова затопленая Цяцерынскім, у нізкай — Чыгірынскім вадасховішчамі), адкрытая, лугавая. Паверхня абалоны ў прырэчышчавай частцы роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі, лагчынамі.
 
Асаблівасьці рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводзьдзе, на якое прыпадае 54 % рочнага сьцёку. Веснавы пад'ём узроўню вады інтэнсіўны (7 — 10 дзён), найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межаньню 2,5 — 2,8 м. Веснавы ледаход каля 3 дзён. Рака прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.
Рэчышча каналізаванае на 2 дзялянках у вярхоўі: ад вёскі Навасёлкі да места Талачын (7 км) і ад пункта за 0,4 км ніжэй моста на аўтамабільнай дарозе [[Менск]] — [[Масква]] да вёскі Друцак (8,6 км). На астатнім працягу моцна-зьвілістае, свабодна мэандруе, ніжэй упадзеньня ракі Вабіч разгалінаванае на пратокі і рукавы са шматлікімі старыцамі і затокамі. Дно роўнае, пяшчанае, радзей камяністае. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 10 — 20 м, ніжэй 30 — 50 м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя, вышыней 1 — 2,5 м (на лукавінах 3 — 5 м), у вусьцевай частцы спадзістыя, вышынёй да 1 м.
 
==Расьліннасьць==
Звыш 30 % плошчы вадазбору пакрываюць значныя паводле памераў лясныя масівы. Лясы зьмяшаныя[[мяшаныя лясы|мяшаныя]] зь перавагай іглічных пародаў. Балоты, забалочаныя землі і забалочаны лес займаюць каля 10% плошчы.
 
==Гаспадарчая дзейнасьць==
Суднаходная ніжэй плаціны Чыгірынскага вадасховішча (за 84 км ад вусьця) у паўнаводны пэрыяд.
 
==Літаратура==
==Крыніцы==
*Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
*[http://pogoda.by Гідрамэтцэнтар Беларусі]
 
[[Катэгорыя:Дняпро]]
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]]