Гарынь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: uk:Горинь (річка)
д стыль
Радок 19:
}}
 
'''Гары́нь''' — рака ўва [[Украіна|Ўкраіне]] й [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]], правая прытока [[Прыпяць|Прыпяці]] (басэйн [[Дняпро|Дняпра]]). Даўжыня 659 км (у межах Беларусі 82 км). Плошча вадазбору 27,7 тыс. км² (на тэрыторыі Беларусі 1,2 тыс. км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33 ‰ (у Беларусі 0,1 ‰). [[год|Сярэднярочны]] расход вады ў вусьці 110 м³/с. Агульная падзеньне ракі 218 м.
 
==Асноўныя прытокі==
*'''Праваруч''': [[Случ]], [[Жырак]], [[Полква]], [[Цьвітоха]], [[Зульня]].
*'''Леваруч''': [[Стубла]], [[Вілія (басэйн Дняпра)|Вілія]], [[Беражанка]], [[Сыран]], [[Вусьця]].
 
==На рацэ==
*'''[[горад|Месты']]'': [[Столін]], [[Давыд-Гарадок]], [[Ізяляў]], [[Славута]], [[Няцешын]], [[Астрог]], [[Дубровіца]].
*'''[[гарадзкі пасёлак|Мястэчкі']]'': [[Гошча]], [[Рэчыца (мястэчка)|Рэчыца]], [[Стэпань]], [[Оржаў]].
 
==Агульныя зьвесткі==
Пачынаецца з крыніцы, што выходзіць на паверхню каля вёскі Воліца [[Тэрнопальская вобласьць|Тэрнопальскай вобласьці]] Ўкраіны на вышыні 345 м па-над узроўнем мора. У Беларусі цячэ праз [[Столінскі раён]]. Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца [[Вятліца]]) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасьці. Тэрыторыя вадазбору мае няправільную грушападобную форму, яго даўжыня 300 км, сярэдняя шырыня 92 км, найвялікшая шырыня ў сярэдняй частцы 200 км, у ніжняй - рэзка зьмяншаецца да 10 км.
 
==Месцазнаходжаньне==
Басэйн ракі Гарынь мяжуе на захадзе з басэйнамі рэчак [[Іква]], [[Стыр]] і [[Стубла]] на ўсходзе з басэйнамі рэчак [[Убарць]] і [[Сцьвіга]], на поўдні - з басэйнам ракі [[Днестар]].
 
==Рэльеф==
Верхняя частка басэйну да ўпадзеньня ракі [[Вусьця]] разьмешчаная на [[Валынска-Падольскае ўзвышша|Валынска-Падольскім ўзвышшы]] і ўяўляе плато з адзнакамі 385,5 - 215 м, моцна падзеленае далінамі рэчак і бэляк (шчыльнасьць ярава-бэлькавай сеткі складае 1 - 1,25 км на 1 км² паверхні).
Сярэдняя й ніжняя часткі вадазбору ляжаць у вобласьці значна забалочанай нізіннай раўніны Палесься, адметнай плоскім рэльефам зь пясковымі пагоркамі.
 
Радок 43:
 
==Гаспадарчая дзейнасьць==
Рака ў высокай плыні выкарыстоўваецца, як крыніца гідраэнэргіі ды для разьвядзеньня рыбы. Ад места [[Давыд-Гарадок]] да вусьця рака суднаходная на працягу 291 км. Значная частка басэйну разараная (звыш 60%). Заплыўныя лугі часткова разараныя, акультураныя або знаходзяцца пад выпасамі, што вядзе да іх дэградацыі, а таксама змыву пры паводках у рэчышча значных дамешкаў - арганічных, бактэрыяльных і цьвёрдага сьцёку.
 
==Гідранімія==