Вятрак (млын): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (гутаркі | унёсак)
стыль
д стыль, артаграфія
Радок 1:
[[Выява:Belarus-Windmill-1.jpg|275пкс|міні|Шатровы вятрак. [[Строчыцы]]]]
'''Вятрак''' або '''ветраны млын''' - збудаваньне для памолу зерня, якое прыводзіцца ў дзеяньне сілаю ветра.
 
Ветраныя млыны, або ветракі распаўсюджваюцца на Беларусі значна пазьней за вадзяныя. Значны рост колькасьці ветракоў фіксуецца ў другой палове ХІХ ст. Найбольш ветракоў было ў паўднёвай Беларусі.
Радок 8:
Ветраныя млыны падзяляюцца на два тыпы:
 
*'''Шатровыя''' ветракі мелі васьмівугольную або круглую форму. Наверсе лася вежа (шапка) або шацёр, якая магла рухацца адпаведна накірунку ветра. У ёй усталёўваўся драўляны гарызантальны вал, да якога мацаваліся крылы, што прыводзіліся ў рух ветрам. Зьверху гэтая вежа накрывалася шатровым або двухсхільным дахам. Шацёр паварочваўся на крыжавіне пры дапамозе доўгага дышаля, які спускаўся да зямлі. Падобны дышаль мог складацца з некалькіх жэрдак і мацавацца з розных бакоў шатра. Ветрак меў 4-6 крылаў даўжынёю да 6 мэтраў, якія абшываліся або тонкаю шчапою, або абцягваліся парусінаю. У асноўным корпусе млына знаходзіліся жорны, перадатачны і іншыя мэханізмы. Дыямэтр асновы шатровага млына складаў ад 7-8 мэтраў. Асноўны корпус млына звычайна абшываўся дошкаю, у тоя час як яго ніжняя частка магла рабіцца ззь бярвеньняў.
 
*'''Слупавыя''' (або стрыжнёвыя) млыны звычайна мелі падмурак ззь бярвеньняў або каменьня, на якім мацавалася крыжавіна з тоўстага бярвеньня. Апошняя паварочвалася на тоўстым бервяне (таўшчынёю да 80-90 см). Рама з брусоў утварала аснову млына. Крыху меншая рама была і зьверху. Далей увесь гэты каркас абшываўся [[дошка]]ю, [[гонта]] або [[дранка]]ю. У заходніх і паўднёва-заходніх раёнах Беларусі часта сустракаліся невялікія (дваровыя) слупавыя млыны (казлоўкі) вышынёю да 4-5 мэтраў.
 
== Глядзіце таксама ==