Гарадзенскае ўзвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя
дапаўненьне зь be
Радок 1:
'''Гарадзенскае ўзвышша''' — [[узвышша]] на захадзе [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]], заходняя частка паўднёва-заходняй галіны [[Беларуская града|Беларускай грады]]. На захадзе адгор'і заходзяць на тэрыторыю [[Польшча|Польшчы]], дзе вядомыя як '''Саколкаўскае ўзвышша'''. Плошча 1,4 тыс. км². Максымальная вышыня 247 м па-над узроўнем мора.
 
МяжуеНа поўдні мяжуе з [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім узвышшам]], на поўначы і ўсходзе — з [[Нёманская нізіна|Нёманскай нізінай]]. Працягласьць з поўначы на поўдзень 60 км, з захаду на ўсход 40 км. Над Нёманам прыпаднятая на 157 м.
 
У фармаваньні ўзвышша ўдзельнічалі [[ледавік]]і ня менш як чатырох зьледзяненьняў. Вылучаюцца асобныя канчатковаканцова-марэнныя грады — Капцёўская, Магілянская, Кулеўская, Дуброўская і іншыя. Сустракаюцца марэнныя раўніны (Індурская і Раціцкая, вышыня 180—210180 — 210 м) і плято. На ўсходзе ўзвышша праходзіць вузкая даліна прарыву [[Нёман]]а. Па берагах даліны глыбокія яры, адзін зь якіх — Калодзежны Роў — геалягічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня.
 
Пад ральлёй каля 40%, пад лесам 9% тэрыторыі. Лясы хваёвыя са значнай прымешкай дубу, клёну, ясеню, ліпы. У даліне Нёмана на схілах буйных яраў растуць барбарыс, глог, шыпшыньнік, у абалонах рэчак — вярба, бяроза, вольха.
Радок 9:
Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша — папулярныя месцы паходаў выходнага дня.
 
==КрыніцаКрыніцы==
* Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі. Мн. Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. — 648 с.
*Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - Мн.: БелЭн, 1992. - С. 56-57.
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
 
[[be:Гродзенскае ўзвышша]]