Палямон (літоўскі князь): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
д п.
Радок 13:
[[Файл:Palamon, Pahonia. Палямон, Пагоня (A. Tarasievič, 1675).jpg|значак|Палямон з [[Пагоня]]й (з радаводу [[Палубінскія|Палубінскіх]]). А. Тарасевіч, 1675 г.]]
 
Паводле другой трактоўкі, у часы жорсткага панаваньня імпэратара Нэрона, які ўласнаручна забіў родную маці і свайго «найвышэйшага доктара» [[Сэнэка|Сэнэку]], нейкі рымскі князь Палямон, паплечнік імпэратара, на чале пяцісот чалавек сеў на караблі, кіруючы на захад. Церазь [[Міжземнае мора]] ён трапіў да вусьця Нёману, увайшоў у адно зь яго адгалінаваньняў, дзе й пасяліўся. Новыя пасяленцы разам з Палямонам назвалі гэтую зямлю па-славянску Пабярэжная зямля, а па-летувіску — [[Жмудзь|Жамойцкая зямля]]. Зь цягам часу Палямон і ягоныя людзі засялілі тэрыторыю да правага берагу Вяльлі. Князь [[Кернус]] назваў гэтую краіну «Літустуба», ад лацінскіх словаў ''litus'' — 'бераг' і ''tuba'' — 'труба'. Аднак праз тое, што простыя людзі ня здолелі правільна вымавіць такую назву, гэтую зямлю пачалі называць [[Літва старажытная||Літвой]]<ref>[[Алег Латышонак|Латышонак А.]] Нацыянальнасьць — Беларус. — Беласток — Вільня, 2009. С. 66—67.</ref>.
 
Аўтары легенды даволі дрэнна ведалі геаграфію Вялікага Княства Літоўскага, таму ў ёй сустракаецца мноства геаграфічных памылак і недарэчнасьцяў. Апроч таго, існавалі шматлікія храналягічныя праблемы, а таксама неадпаведнасьць зь некаторымі іншымі крыніцамі. Праз тое, што вялікая частка тэксту датычыцца навакольляў [[Наваградак|Наваградку]], мяркуецца, што легенда магла паўстаць у гэтым месьце<ref name="ul_158">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улашчык М. М.]]|загаловак=Уводзіны ў вывучэньне беларуска-літоўскага летапісаньня|старонкі=158—159}}</ref>. Апроч таго, няма ніякіх довадаў існаваньня Палямона ў якасьці рэальнага сваяка Нэрона.