Амэрыканская тона: розьніца паміж вэрсіямі

адзінка вымярэньня ў ЗША
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
узята з ru.wikipedia.org
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:59, 8 чэрвеня 2008

Амэрыканская тона (кароткая тона) (па-ангельску: ton; short ton) — немэтрычная адзінка вымярэньня масы, якая выкарыстоўваецца ў ЗША. У ЗША яе часта завуць проста «тона», у тоё час як для мэтрычнай і ангельскай (доўгай) тоны адмыслова ўдакладняецца, якая зь іх выкарыстоўваецца. Аднак ёсьць асобныя выпадкі, калі па змаўчаньні разумеецца альбо доўгая тона (напрыклад, пры ўказаньні водазьмяшчэньня суднаў), альбо мэтрычная тона (напрыклад, дадзеныя аб сусьветным ураджаі збожжа).

1 амэрыканская тона = 20 кароткім хандрэдвэйтам = 2000 гандлёвым фунтам = сапраўды 907,18474 кіляграмам.

Абедзьве тоны, і доўгая і кароткая, вызначаныя як 20 хандрэдвэйтаў, аднак азначэньні хандрэдвэйтаў у ангельскай і амэрыканскай сыстэмах мер адрозніваюцца.

У адрозненьне ад мэтрычнай тоны, якая на ангельскай мове пішацца з двума n (tonne), амэрыканская тона пішацца з адным n (ton).

Глядзіце таксама