Мікола Шчаглоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, шаблёны
 
Радок 7:
| Поўнае_імя =
| Дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|4|4|1893}}
| Месца_нараджэньня = {{Сьцяг Расеі|Расея}} Смаленшчына
| Дата_сьмерці = {{Памёр|31|3|1969}}
| Месца_сьмерці = {{Сьцяг |ЗША}} [[Чыкага]]
| Гады =
| Нацыянальнасьць = беларус
Радок 23:
| Сайт =
}}
'''МіколаМіко́ла ШчаглоўШчагло́ў-КуліковічКуліко́віч''' (4 красавіка 1893, Смаленшчына  — 31 сакавіка 1969, [[Чыкага]], [[ЗША]])  — беларускі кампазытар, музыколяг.
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся на беларускай Смаленшчыне. Рана застаўся сіратой, часта гасьцяваў у цёткі, што была ігуменьняй жаночага манастыра ў [[Цьвер|Цьвяры]]. Там хлопчык пачаў сьпяваць у хоры і хутка зьвярнуў на сябе ўвагу выкладчыкаў Маскоўскай сынадальнай музычнай вучэльні, што шукалі на правінцыі здольных музыкаў.
 
Скончыў [[Маскоўская кансэрваторыя|Маскоўскую кансэрваторыю]].
 
Зьявіўшыся ў 1936-м у [[Менск]]у, стаў адным з арганізатараў [[Опэрны тэатар|Опэрнага тэатру]] і дырыгентам яго сымфанічнага аркестру. Працаваў рэдактарам на беларускім радыё. У 1940 да дэкады беларускага мастацва ў [[Масква|Маскве]] напісаў [[кантата|кантату]] «Сталін».
 
Да пачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ён быў ужо вядомым кампазытарам. Застаўся пад нямецкай акупацыяй.
 
У 1944 ўзначаліўузначаліў музычны аддзел [[Беларускае культурнае згуртаваньне|Беларускага культурнага згуртаваньня]]. На лібрэта [[Натальля Арсеньнева|Натальлі Арсеньневай]] напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «УсяслаўЎсяслаў Чарадзей», а таксама апэрэту «Ў вырай». З музыкаю Шчаглова ў [[Менскі драматычны тэатар|Менскім драматычным тэатры]] быў пастаўлены спэктакль «Затонуты звон» паводле п’есы Г. Гаўптмана і рыхтаваўся «Кастусь Каліноўскі» А. Міровіча, які забараніла нямецкая цэнзура.
 
Зьяжджае на захад пад час наступу Савецкага войска. На эміграцыі працягвае натхнёна служыць сваёй музе. У 1946-м арганізуе [[вандроўны беларускі тэатар эстрады]], які аб’ехаў з канцэртамі ўсю Заходнюю Нямеччыну. У гэты час стварае музыку да Сьвятой літургіі. Жывучы ад 1950 году ў ЗША, ён выдаў пяць зборнікаў з апрацоўкамі народнага мэлясу і ўласнымі песьнямі, у ліку якіх «Беларусь, наша маці-Краіна» і «[[У гушчарах|Ў гушчарах]]» на вершы Натальлі Арсеньневай, «Пагоня» [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]].
 
Асабісты архіў захоўваецца ў [[Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны|Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны]] ў [[Лёндан]]е.