Падатак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.5
Радок 3:
Падаткі ў бальшыні краінаў сьвету зьяўляюцца асноўнай крыніцай даходаў сучаснай [[дзяржава|дзяржавы]] і асноўным інструмэнтам фінансаваньня ейнай [[палітыка|палітычнай]] сыстэмы і выконваньня іншых задачаў. З-за фінансавага ўзьдзеяньня на ўсіх грамадзянаў і складаных падатковых законаў падаткі й іншыя зборы зьяўляюцца паўсядзённым палітычным і сацыяльным прадметам спрэчак. Кожны падатак, як і збор, мае самастойны аб’ект падаткаабкладаньня, пры гэтым спагнаньне выплатаў па адным і тым жа аб’екце можа ажыцьцяўляцца толькі адзін раз на адпаведны падатковы пэрыяд. Пад аб’екты падаткаабкладаньня падпадаюць тавары, працы і [[паслуга|паслугі]].
 
У дачыненьні да бальшыні падаткаў дзеля вызначэньня суб’екту спагнаньня важным фактарам зьяўляецца рэзыдэнства грамадзяніна, якое базуецца на пэрыядзе сталага пражываньня ў краіне. Гэтак, у [[Беларусь|Беларусі]] грамадзянін становіцца суб’ектам спагнаньня падаткаў, калі стала пражывае на тэрыторыі краіны больш за 183 каляндарныя дні на год<ref>[https://web.archive.org/web/20131116140821/http://lastrada.by/news/194.html Работаете за границей? Заплатите налоги!] lastrada.by</ref>. Са шматлікімі краінамі маюцца пагадненьні аб выключэньні выпадкаў падвоенага падаткаабкладаньня.
 
== Клясыфікацыя ==