Гісторыя Латвіі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
 
Радок 2:
 
== Старажытнасьць ==
Зь [[9 стагодзьдзе|9IX стагодзьдзя]] [[латышы]] засялілі тэрыторыю сёньняшняе [[Латвія|Латвіі]]. Краіна падзялялася на некалькі дробных княстваў, і з-за іх слабасьці была аб’ектам інтарэсаў [[Полацкае княства|Полацку]], [[Швэцыя|Швэцыі]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятое Рымскае імпэрыі]].
 
== Хрысьціянізацыя ==
Тэрыторыя сучаснае Латвіі ажно да [[12 стагодзьдзе|12XII стагодзьдзя]] была адной з апошніх [[Паганства|паганскіх]] зямель Эўропы. [[Ганза|Ганзейскі]] горад [[Любэк]] у 1158 годзе заснаваў сваю гандлёвую калёнію ў вусьці [[Дзьвіна|Дзьвіны]], а ў 1185 годзе адбылася першая спроба хросту латышоў місіянэрамі з [[Брэмэн]]у. У 1201 годзе біскуп [[Альбрэхт Буксгэўдэн]] заснаваў у [[Рыга|Рызе]] [[Ордэн мечаносцаў]] (лац. ''Fratres militiae Christi de Livonia'') для заваёвы ґвалтоўнае хрысьціянізацыі Прыбалтыкі.
 
Пасьля заняцьця значнае часткі Латвіі, бітвамі пры Трэйдэне 1211 і Фэліне (1217) завяршыўся захоп таксама і [[Эстонія|Эстоніі]]. Былымі княствамі пачалі кіраваць нямецкія паны.
Створанае абразаваньне пачало называцца Лівоніяй. Да канцу [[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзя]] Лівонія заняла тэрыторыі сёньняшніх Латвіі й Эстоніі. Назва «Латвія» (па-латыску — ''Latvija'', у лаціне — ''Lettia, Lettonia'') зьяўляецца ў Сярэднявеччы толькі часам і амаль цалкам зьнікае ў [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзі]], выцесьненае назваю «Лівонія». Пачынаючы з [[16 стагодзьдзе|16 стагодзьдзя]], пасьля падзеньня Лівонскага Ордэну, назва «Латвія» зноў пачынае зрэдчас ужывацца. У [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзі]] назва зьяўляецца ў літаратуры падчас нацыянальнага адраджэньня латышоў, з 1918 году яна сталася афіцыйнаю назвай краіны.
 
== Лівонскі Ордэн ==
Радок 47:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.youtube.com/watch?v=iHumUXCEn3I «Latvietis» («Латыш») на YouTube] — 9-хвілінны мультфільм Яніса Цымэрманіса пра гісторыю Латвіі