Уладзіслаў Казлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 8:
Вярнуўшыся ў [[Вільня|Вільню]], уваходзіў у ЦК [[Беларуская сялянская партыя|Беларускай сялянскай партыі]], быў інструктарам [[Беларускі нацыянальны камітэт (Менск)|менскага Беларускага нацыянальнага камітэту]] па арганізацыі нацыянальнага і каапэратыўнага жыцьця ў [[Ігуменскі павет|Ігуменскім павеце]].
 
У траўні 1920 [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіяй]] накіраваны ў школу падхарунжых у [[Варшава|Варшаве]], пасьля заканчэньня якой прызначаны інструктарам у [[1-ы батальён беларускіх стральцоў]], эвакуяваны зь Менску ў [[Лодзь]]. Уступіў у беластоцкі добраахвотніцкі батальён [[Мікола Дзямідаў|Міколы Дзямідава]], у складзе якога ўдзельнічаў у [[Паход Булак-Балаховіча|Палескім паходзе]] [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіча]]<ref name=":0">{{Кніга|загаловак=Жаўнеры БНР|месца=[[Беласток]]|год=2009|аўтар=[[Алег Латышонак |Латышонак Алег]]|частка=Беласточчына і беластачане ў пэрыяд змаганьня за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі|спасылка=https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=12814}}</ref>. 29 лістапада батальён уступіў у бой з 40-ым стралковым палком, у якім перамог. За незвычайную адвагу падпаручнік Казлоўскі быў падвышаны ў годнасьці<ref name=":0" />. 3 1921 служыў у [[Войска польскае|польскім войску]], адначасова браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Адзін зь лідэраў яго правага радыкальнага крыла.
 
У 1930 звольніўся ў запас у званьні [[паручнік]]а, пераехаў у Вільню і распачаў грамадзка-палітычную і літаратурную дзейнасьць. Актыўна працаваў у беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Заснаваў гімназічнае таварыства «Гайсак», выдаваў ягоны бюлетэнь. Быў сакратаром [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэту]], Цэнтральнага ўраду [[БІГіК|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]]. Адзін з арганізатараў і сакратар [[Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя|Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП)]], да 1937 рэдагаваў яе друкаваны орган часопіс «[[Новы шлях]]». У 1939—1940 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры [[Летувіскі Чырвоны крыж|Летувіскім Чырвоным крыжы]], у ліпені 1941 скарбнік [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні]].
Радок 18:
Пахаваны на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]] у Менску.
 
== Кнігапіс ==
== Бібліяграфія ==
* Фізычнае выхаваньне грамадзянства. Вільня, 1927;
* Аб фізычным выхаваньні ў беларусаў. Вільня, 1928;
Радок 26:
* Шляхам змаганьня. Вільня, 1935;
* Казюк на кірмашы: Вершаванае апавяданьне з Казюковага кірмашу ў Вільні. Вільня, 1940.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 52 ⟶ 55:
[[Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі]]
[[Катэгорыя:Сябры Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры]]
[[Катэгорыя:СябрыУдзельнікі БеларускагаСлуцкага корпусу самааховыпаўстаньня]]