Менская праўда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
артаграфія
Радок 36:
 
== Зьнявага хрысьціянаў, беларусаў і прапаганда нацызму ==
У нумары 68 ад 7 верасьня 2021 году на першай старонцы газэты надрукавалі карыкатуру на каталіцкіх сьвятароў і [[Беларусы|беларускую]] [[Нацыянальная сымболіка|нацыянальную сымболіку]], якой праілюстравалі анонс артыкула прапагандыста [[Леў Крыштаповіч|Льва Крыштаповіча]] «Што хвалюе ў Беларусі каталіцкіх дзеячаў і іх польскіх куратараў?» ({{Мова-ru|«Что волнует в Беларуси католических деятелей и их польских кураторов?»|скарочана}}). На малюнку выяўляюцца каталіцкія сьвятары у характэрным адзеньні, [[свастыка]], [[бел-чырвона-белы сьцяг]] і словы беларускага хрысьціянскага гімну «[[Магутны Божа]]» на фоне перакручанай рэплікі абраза [[Росіцкія пакутнікі|Росіцкіх пакутнікаў]] — сьвятароў, якія ў час [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] разам з сваімі вернікамі мужна прынялі сьмерць ад рук [[Нацызм|нацысцкіх карнікаў]]. Малюнак мае подпіс на расейскай мове: «''Мутация веры. Кресты бывают разные...''». Пры гэтым іншы матэрыял на тытульнай старонцы мае назву, якая адсылае ў часы [[Трэці Райх|Нацысцкай Нямеччыны]]: «У чым меў рацыю Гебэльс[[Ёзэф Гёбэльс|Гёбэльс]]?» ({{Мова-ru|«В чем был прав Геббельс?»|скарочана}}). [[Каталіцкі касьцёл у Беларусі|Беларускі каталіцкі касьцёл]] даў афіцыйны адказ на гэтую публікацыю<ref>[https://www.svaboda.org/a/31448252.html Беларускі Касьцёл: «Публікацыя ў „Мінскай праўдзе“ нясе маральную шкоду хрысьціянам розных канфэсій»], [[Радыё Свабода]], 7 верасьня 2021 г.</ref>:
{{Цытата|Рымска-Каталіцкі Касьцёл у Беларусі адназначна асуджае згаданую публікацыю і расцэньвае яе як распальваньне варожасьці ў беларускім грамадзтве да Рымска-Каталіцкага Касьцёла ў Беларусі, асабліва да яго герархаў і прэзьбітэраў. Гэтая публікацыя наносіць вялікую абразу рэлігійным пачуцьцям вернікаў Каталіцкага Касьцёлу. Публікацыя нясе маральную шкоду ўсім хрысьціянам розных канфэсіяў, таксама ўскосна абвінавачвае ўсё каталіцкае духавенства ў меркаванай прыхільнасьці да фашызму і нацызму, што ёсьць сьвядомым і зламысным перакручваньнем праўды, паклёпам і абразай».}}