Уладзімер Ляхоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
+ памёр
Радок 16:
|Сайт =
}}
'''Уладзімер Ляхоўскі''' ({{ДН|5|2|1964}} - — {{ДС|7|9|2021}}<ref>[https://nashaniva.com/?c=ar&i=277531 Памёр гісторык Уладзімір Ляхоўскі], Наша Ніва, 7-09-2021 </ref>)  — беларускі гісторык, дасьледнік мытнае справы. Кандыдат гістарычных навук (2007), дацэнт (2013).
 
== Біяграфія ==
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту (1993). З 1993 рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя», з 1995 году  — супрацоўнік часопісу «Спадчына». З 1998 году ў [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытуце гісторыі]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай АН Беларусі]], з 1999 году  — адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 году вядучы супрацоўнік [[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь]]. У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Адукацыя на акупаваных Нямеччынай беларускіх землях у гады Першае сусьветнае вайны (1915—1918)». З 2008 году дацэнт факультэту міжнародных дачыненьняў БДУ, з 2010  — заступнік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытаньні мытнае справы». Дасьледуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху і станаўленьня грамадзкае супольнасьці Беларусі ў ХІХ—ХХ стст., гісторыю беларускае даваеннае [[Эміграцыя|эміграцыі]], сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]] для Беларусі, гісторыю мытнае справы, пытаньні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сфэры, [[Геапалітыка|геапалітычныя]] і геаэканамічныя аспэкты глябальнае і рэгіянальнае інтэграцыі. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920  г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталёга выставы «Ёсьць на карце месца… : Грамадска-культурная чыннасьць беларускае і расейскае эміграцыі ў Чэхаславаччыне, 1921—1938» (2002), зборніка дакумэнтаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928—2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнае манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасьці да сучаснасьці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінаньня» (2012). Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкае акупацыі 1915—1918  гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасьць беларускіх маладзёвых арганізацыяў у 2-й палове 19  — першай трэці 20 ст.» (2012). Аўтар многіх артыкулаў у «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі», часапісах «Спадчына», «[[Архэ]]», «[[Наша вера]]», «[[Беларускі гістарычны часопіс]]» і інш. У 2010 ўзнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі. Ганаровы сябра [[Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі|Нацыянальнага гістарычнага музэю Беларусі]] (2011). Узнагароджаны мэдалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2013).
 
== Выбраная бібліяграфія ==
* Прадвеснік Адраджэння // Адукацыя і выхаванне. 1994. № 11;
* Беларуская справа падчас польскай акупацыі 1919—1920  гг. // Спадчына. 1994. № 6;
* Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Наша вера. 1997. № 4;
* Яшчэ адзін след Беларускага замежнага архіва ў Празе (разам з А.Гесь) // Замежная архіўная беларусіка. Мн., 1998;
Радок 31:
* Пачатак тварэньня беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. № 1/2;
* Прафесар Мітрафан Доўнар-Запольскі і справа арганізацыі беларускай нацыянальнай адукацыі // Трэція Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Мн., 2002;
* Чэхія і беларускі вызвольны рух у першай трэці ХХ стагоддзя / У. Ляхоўскі // Bialorus w XX stuleciu w kregu kultury i polityki.  — Torun: Wydawnictwo Naukowe Uniwersitety Mikolaja Kopernika, 2007.  — S. 491—522
* Становішча рускамоўнай адукацыі ў зоне германскай акупацыі на тэрыторыі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны (1915—1918  гг.) // Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Смаргоншына: трагедыя, гераізм, памяць: матэр. міжнар. навук.-практыч. канф. (Смаргонь, 18  — 19 мая 2007  г.).  — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2009.  — С. 501—535
* Беларускі маладзёвы рух ў пачатку ХХ ст. / У. Ляхоўскі // Спадчына. 2010.  — № 1.  — С. 117—148
* Мінскі перыяд жыцця Язэпа Драздовіча (1919—1921  гг.): у адлюстрванні новых архіўных дакументаў // Знакамтыя мінчане ХІХ-ХХ стст. Матэрыялы беларуска-польскай навук. канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008  г.  — Мінск: Польскі інстытут у Мінску, 2010  — С. 92—101
* Памяці Аляксандры Гесь // Архэ.  — 2011.  — № 3.  — С. 463—468
* Гарадзенскі эпізод жыцця пастара Лукаша Дзекуць-Малея / разам з А. Чарнякевічам // Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі: зборнік матэрыялаў.  — Мінск—Брэст: Альтэрнатыва, 2011.  — С. 110—121
* Кузьма Цярэшчанка: acta non verba / разам А. Чарнякевічам // Архэ.  — 2011.  — № 11  — С. 22—63
* Рыжскі перамоўны працэс і дзейнасць Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў / разам з В. Лебедзевай // Да 90-годдзя прыняцця Рыжскага дагавору 1921  г. Матэрыялы з гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у ХХ ст.: зборнік навуковых прац III міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, Мінск, 9—10 чэрвеня 2011.  — Мінск: ТАА «Ковчег».  — С. 111—129
* Рэха трагічнага стрэлу: па слядах архіва Усевалада Ігнатоўскага / У. Ляхоўскі // Беларускі гістарычны часопіс.  — 2011.  — № 12.  — С. 3—19
* Маладзёвы рух паміж дзвюмя войнамі (1921—1939  гг.) // Спадчына.  — 2012.  — № 161.  — С. 3—115
* Коласаўская памежная застава i мытня ў Стоўбцах у 1921—1939  гг.: перакрыжаванне дзяржаў i людскіх лёсаў (разам з К.Нашчынцом) // Актуальныя пытанні мытнай справы: навуковыя працы кафедры мытнай справы.  — Вып. 2.  — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2012.  — С. 145—171
* Міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з карупцыяй у мытных органах // Актуальныя пытанні мытнай справы: навуковыя працы кафедры мытнай справы.  — Вып. 2.  — Мінск: Выдавецкі центр БДУ, 2012.  — С. 201—223
* О корректности определения величины таможенного компонента индекса развития логистики в Республике Беларусь за 2012  г. (по методике Всемирного банка)(вместе с А. Данильченко и В. Острого) // Труды факультета международных отношений 2012: научный сборник.  — Минск: Выдавецкі центр БДУ, 2012.  — Вып. III. с С. 153—160
* Значение геополитических и геоэкономических факторов для дальнейшего развития Таможенного союза и Единого (евразийского) экономического пространства // Таможенный союз Республики Беларусь, Республики Казахстан и Российской Федерации: современность и перспективы развития в контексте формирования Единого экономического пространства. ІІІ Международная научно-практическая конференция (Минск, 21—23 сентября 2012  г.). Сборник докладов.  — Минск: Белтаможиздат, 2013.  — С. 83—91
 
== Крыніцы ==