Бараны (род): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Sehrg (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 15:
 
'''Бара́ны''' (''Ovis'') — род парнакапытных зь сямейства пустарогіх (''Caprinae''). Уключае 7 відаў, у тым ліку [[муфлён]]а, дзікага продка свойскай [[Авечка|авечкі]].
 
== Зьнешні выгляд ==
Бараны дасягаюць у даўжыню ад 120 да 190 см, даўжыня хваста ад 7 да 17 см, вышыня ў плячах 65–127 см, маса 20–200 кг. Самцы заўсёды значна масіўней ад самак. Афарбоўка воўны вар’іруецца ад бялявага да цёмна-карычневага і часам чорнага, могуць адбыцца сэзонныя зьмены колеру. Самцы часта носяць на шыі своеасаблівую грыву; барада адсутнічае. Рогі ёсць у абодвух полаў, але ў самак яны меншыя. Рогі самцоў з узростам пачынаюць скручвацца па сьпіралі.
 
== Распаўсюджанасьць ==
Дзікія бараны сустракаюцца ў заходняй, цэнтральнай і паўночна-ўсходняй [[Азія|Азіі]], і ў заходняй частцы [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыкі]]. Большасьць баранаў жыве ў [[Гара|горных]] раёнах, але ёсьць і тыя, якія жывуць у [[пустэльня]]х.
 
== Паводзіны ==
Бараны сілкуюцца пераважна травой, дадатковай ежай служаць лішайнікі, а таксама лісьце і галінкі. Вядуць дзённы лад жыцьця. Самкі і маладняк утвараюць невялікія статкі, якія часам аб’ядноўваюцца ў больш буйныя. Самцы вялікую частку часу жывуць асобна ад самак, вядуць адзіночны лад жыцьця або ўваходзяць у выключна мужчынскую групу. Унутры такой групы існуе іерархія, якая ўсталёўваецца ў залежнасьці ад памеру рагоў або ў баях.
 
== Склад роду ==