Міндоўг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 42:
Агульнапрынятага тлумачэньня імя Міндоўг няма<ref>[[Вітаўт Чаропка|Чаропка В.]] [https://zviazda.by/be/news/20170307/1488834330-mindoug-1263 Міндоўг (? — 1263)], [[Звязда]], 7 сакавіка 2017 г.</ref>. Існуе некалькі гіпотэзаў, якія ўмоўна можна вызначыць як «[[Хрысьціянства|хрысьціянскую]]», «[[Славянскія мовы|славянскую]]», «[[Летувіская мова|летувіскую]]», «[[Індаэўрапейская моўная сям'я|індаэўрапейскую]]» (збліжаную з [[Германскія мовы|германскімі]] і [[Кельцкія мовы|кельцкімі]] мовамі<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 121.</ref>) і «[[Фіна-вугорскія мовы|фінска-вугорскую]]».
 
Адна зь першых спробаў растлумачыць імя Міндоўг належыць лінгвісту[[Мовазнаўства|мовазнаўцу]] [[Уладзіслаў Юргевіч|Ўладзіславу Юргевічу]]. У сваёй працы, апублікаванай у 1883 годзе, ён прыводзіў формы ''Міндоўт'', ''Міндзюта'', ''Мінця'', ''Менця'' і выводзіў Міндоўга з скарочанай формы [[Хрысьціянства|хрысьціянскіх]] імёнаў ''Дзяменцій'' або ''Клімэнт''. Пры гэтым ён абгрунтоўваў [[Русіны (гістарычны этнонім)|рускі]] характар імя наяўнасьцю [[Наўгародзкая рэспубліка|наўгародзкага]] імя ''Мендуй'', якое мае такое ж паходжаньне<ref>Юргевич В. Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. Кн. 3. — М., 1883. С. 26.</ref>. Тлумачэньне Міндоўга ад ''Дземянцея'' праз памяншальную форму ''Менця'' як імавернае разглядае сучасны беларускі гісторык [[Вітаўт Чаропка]]<ref name="Caropka-2001">[[Вітаўт Чаропка|Чаропка В.]] [http://belhist.narod.ru/hist/gen2.html Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх] // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. № 6 (?), 2001. С. 42—53.</ref>, які прыводзіць іншыя вядомыя беларускія формы гэтага імя: ''Міндзюк'', ''Мінда'', ''Мендыла'', ''Мендык''<ref name="Caropka-2003">{{Літаратура/Імя ў летапісе (2003)|к}} С. 105.</ref>.
 
Мовазнаўца і гісторык [[Алесь Жлутка]] на падставе аналізу структуры наяўных формаў імя ў гістарычных крыніцах прыйшоў да высновы, што ўсе яны ўтварыліся ад асновы ''Min-'', якая прысутнічае ў многіх старажытных [[Славянскія мовы|славянскіх]] імёнах і выводзіцца з [[Праславянская мова|праславянскага]] «думаць, лічыць, меркаваць»<ref name="Zlutka-2005-101">{{Літаратура/Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях|к}} С. 101.</ref>. Тым часам разнастайнасьць суфіксаў у варыянтах імя адной і той жа асобы — звычайная зьява для славянскай антрапаніміі<ref name="Zlutka-2005-102">{{Літаратура/Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях|к}} С. 102.</ref>. Гэтае меркаваньне падтрымлівае гісторык [[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Уладзімер Арлоў]]<ref>{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 158.</ref>.
 
У летувіскай гістарычнай навуцы імёны [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікіх князёў літоўскіх]] называцьназываюць «старажытнымі летувіскімі імёнамі», хоць пры гэтым прызнаюць, што іх цяжка патлумачыць з пункту гледжаньня [[летувіская мова|летувіскай мовы]]<ref name="litva121">{{Літаратура/Летува: кароткая энцыкляпэдыя (1989)|к}} С. 121.</ref>. Прычыну такой супярэчнасьці летувіскія дасьледнікі тлумачаць тым, што гэтак званыя «летувіскія» двух[[Аснова слова|асноўныя]] імёны (у адрозьненьне ад аналягічных [[Славянскія мовы|славянскіх]]) гістарычна страцілі сваю [[сэмантыка|сэмантыку]]<ref name="litva121"/>, тым часам летувіская мова (якую параўноўваюць з [[санскрыт]]ам і [[Старажытнагрэцкая мова|старажытнагрэцкай мовай]]) лічыцца адной з найбольш архаічных моваў, бо яна ў найбольшай ступені захавала асаблівасьці [[праіндаэўрапейская мова|праіндаэўрапейскай мовы]]<ref>[[Уладзімер Сьвяжынскі|Свяжынскі У.]] Літоўская мова // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 208.</ref>. Сучасны летувіскі гісторык [[Томас Баранаўскас]] тлумачыць імя Міндоўг ({{мова-lt|Mindaugas|скарочана}}) празь летувіскую мову як «Той, хто шмат думае» ({{мова-lt|mintis|скарочана}} — «думка» і {{мова-lt|daug|скарочана}} — «шмат»), такім жа чынам ён спрабуе патлумачыць імя [[Гедзімін]] — як «Той, хто імкнецца думаць» ад ({{мова-lt|gedauti|скарочана}} — «тужыць» і {{мова-lt|mintis|скарочана}} — «думка»)<ref>{{Спасылка | аўтар =[[Томас Баранаўскас|Баранаўскас Т.]] | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://viduramziu.istorija.net/ru/names.htm| загаловак = Древние литовские имена| фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://viduramziu.istorija.net Пэрсанальны сайт Томаса Баранаўскаса]| дата = 17 кастрычніка 2010 | мова = ru | камэнтар = }}</ref>.
 
Беларускі гісторык [[Павал Урбан]] у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» выказвае меркаваньне пра [[Германскія мовы|германскае]] паходжаньне імя Міндоўг, дзе ''magin'' (''megin'') азначаезначыць «сіла», «улада», «энэргія», тым часам ''dag'' адпавядае «добры» і «бліскучы», «прамяністы», «сьветлы». Адсюль, імя Міндоўг значыла, відаць, «Магутны дабрынёй» або адпавядала славянскаму імяімі Дабрамір<ref name="Urban-2003">{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 143.</ref>. Аналягічныя тлумачэньні прыводзіць і гісторык беларускай літаратуры [[Алесь Бразгуноў]]<ref>Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі ({{Менск (Мінск)}}, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — {{Менск (Мінск)}}: Права і эканоміка, 2010. С. 209—213.</ref>. Імавернасьць тлумачэньнетлумачэньня Міндоўга як «Магутнага дабрынёй» таксама разглядае Вітаўт Чаропка<ref name="Caropka-2003"/>.
 
Асобна вылучаецца вэрсія [[Іван Ласкоў|Івана Ласкова]], які выводзіў імя Міндоўг зь [[Фіна-вугорскія мовы|фінска-вугорскіх моваў]] і тлумачыў яго як «рудабароды»<ref>[https://www.svaboda.org/a/24866619.html 750-годзьдзе каранаваньня Міндоўга], [[Радыё Свабода]], 3 ліпеня 2003 г.</ref>.
Радок 57:
Такім чынам, форма імя ''Міндоўг'' трапіла ў гістарычную літаратуру з [[Усходнеславянскія мовы|усходнеславянскіх]] летапісаў, якія захаваліся ў пазьнейшых сьпісах. Тым часам у дакумэнтах, што выходзілі ў каралеўскай канцылярыі ўжывалася форма ''Міндаў'', якой карыстаюцца эўрапейскія дасьледнікі і публікатары архіўных крыніцаў<ref name="Arlou-2012-34">{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 34.</ref>.
 
== БіяграфіяЖыцьцяпіс ==
 
=== Паходжаньне і сям'ясям’я ===
Паходжаньне Міндоўга лічыцца неўсталяваным, але большасьць сучасных дасьледнікаў сыходзіцца ў асноўнымзбольшага на дынастычных вэрсіях: як правіла, сучасная гістарыяграфія намагаецца адшукаць карані Міндоўга сярод тагачасных княскіх дынастыяў дробных [[Аўкштайтыя|аўкштайцкіх]] і [[Жамойць|жамойцкіх]] воласьцяў тэрыторыі сучаснае [[Летува|Летувы]]. Сярод найбольш пашыраных гіпотэзаў — вэрсія пра паходжаньне Міндоўга як сына [[Рынгольд]]а (які, зрэшты, лічыцца цяпер мітычнай асобай) або як князя, які пры неўсталяваных акалічнасьцях быў выгнаны зь [[Літва старажытная|летапіснай Літвы]], у выніку чаго апынуўся на тэрыторыі беларускага [[Панямоньне|Панямоньня]]. Іншыя меркаваньні дапускаюць паходжаньне Міндоўга з княскай галіны, у якой існаваў прадстаўлены ў пагадненьні з [[Уладзімера-Валынскае княства|Уладзімера-Валынскім княствам]] [[Жывінбуд]] (мажліва, мог быць сынам заснавальніка дынастыі), пры гэтым Міндоўг быў у ёй сынам аднаго з старэйшых братоў Жывінбуда.
 
Магчыма, што першапачатковым кіраўніком дынастыі і бацькам Міндоўга быў [[Даўгерд]], па гібелі або сьмерці якога ўлада перайшла да ягонага малодшага брата, Жывінбуда. Пры гэтай схеме наступным уладу мусіў атрымаць пляменьнік Жывінбуда князь [[Даўят]], сам жа Міндоўг меўся быць пераведзеным на нейкае пляменнае княжаньне. Тым ня менш, у выніку ўсьвядомленага палітычнага змаганьня або сьмерці сваякоў у вайсковых выправах Міндоўг атрымаў літоўскае княжаньне{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|28}}. Іншыя вэрсіі прадугледжваюць выгнаньне князя пры нявысьветленых абставінах. У кожным разе, не адкідаецца, што частка літоўскае знаці магла пайсьці на падтрымку Міндоўга, бачачы ў ім добрую супрацьвагу актывізацыі дзейнасьці [[крыжакі|крыжакоў]] у [[Прыбалтыка|Балтыі]]{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|31}}.
 
Увогуле, надзейныя крыніцы не зьмяшчаюць зьвестак пра паходжаньне Міндоўга. [[Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка]], створаная каля 1290 году, паведамляе толькі, што бацька Міндоўга быў «вялікі кароль» (''könig gros''). У пазьнейшых легендарных творах агучваюцца розныя вэрсіі пра паходжаньне Міндоўга. Паводле [[Васкрасенскі летапіс|Васкрасенскага летапісу]] (XVI ст.), Міндоўг паходзіць з роду полацкіх князёў [[Ізяслававічы (Полацкія)|Ізяславічаў (Рагвалодавічаў)]], а яго бацькам быў гіпатэтычны [[Маўкольд Расьціславіч]]. Паводле аднаго з позьніх паданьняў, Міндоўг паходзіў з старажытнарымскага роду [[Палямонавічы|Палямонавічаў]], які прыбыў на берагі [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. [[Хроніка Быхаўца]] (XVI ст.) называе бацькам Міндоўга мітычнага літоўскага князя з Палямонавічаў.
 
Міндоўг тройчы браў шлюб. НайдзейныхНадзейных зьвестак пра першую жонку не захавалася. Расейскі гісторык XVIII ст. [[Васіль Тацішчаў]], які мог карыстацца крыніцамі, што не дайшлі да нашага часу, азначаў яе як [[Цьвярское Вялікае Княства|князёўну цьвярскую]]. Другі раз Міндоўг ажаніўся з [[Марта (жонка Міндоўга)|Мартай]] (? — ~1262), якая паводле летапіснага ўпаміну, была ўдавой літоўскага князя Вышымута [[Булевічы|Булевіча]], забітага Міндоўгам. Яе сыны былі найшмат маладзейшымі за іншых дзяцей Міндоўга — Войшалка і дачку. Па сьмерці Марты Міндоўг ажаніўся з Агнай, жонкай князя нальшанскагагальшанскага Даўмонта, якая прыехала на пахаваньне сястры — нібы паводле тэстамэнту Марты, якая не хацела даверыць сваіх дзяцей нікому, апроч Агны.
 
У першым шлюбе нарадзіліся:
Радок 93:
[[Файл:Mindoŭh, Pahonia. Міндоўг, Пагоня (1838).jpg|значак|Імаверны партрэт Міндоўга паводле [[Тэадор Нарбут|Тэадора Нарбута]], 1838 г.<ref>Narbutt T. Dzieje starożytne narodu litewskiego. T. 4. Wilno, 1838.</ref>]]
 
Па аб’яднаньні летапіснай Літвы з Наваградзкім княствам і ўтварэньні новай дзяржавы Міндоўг, які быў паганцам, мусіў прыняць [[хрысьціянства]]. Паводле [[Густынскі летапіс|Густынскага летапісу]], ужо ў 1246 годзе ва ўласнай рэзыдэнцыі ў [[Наваградак|Наваградку]] ён ахрысьціўся ў [[праваслаўе]], аднак палітычная сытуацыя змусіла Міндоўга праз пэўны час яшчэ раз зьмяніць веравызнаньне і навярнуцца ў [[каталіцтва]]. Але не адкідаецца таксама, што зьвесткі пра прыняцьце Міндоўгам праваслаўя супярэчаць інфармацыі [[Валынскі летапіс|Валынскага летапісу]] (згодна зь якім Міндоўг пазьней прыняў каталіцтва і прыняў хрысьціянства толькі фармальна), а стваральнік Густынскага летапісу мог прыдумаць зьвесткі пра хрышчэньне Міндоўга, жадаючы абгрунтаваць заняцьце ім наваградзкага стальца{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|36}}. За абяцаньне прыняць хрысьціянства рымскага абраду і аддаць у валоданьне інфлянцкім рыцарам частку [[Жамойць|Жамойці]] ў 1251 годзе Міндоўг атрымаў падтрымку магістра Інфлянцкага ордэну і перамог кааліцыю. Такім чынам, Міндоўг першы выкарыстаў Жамойць як разьменную манэту ў палітычнай гульні з крыжакамі, даўшы пачатак і прыклад аналягічным дзеяньням наступных кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага{{зноска|Стварэньне|1998|Краўцэвіч|206}}. Апроч таго, некалькі гістарычных крыніцаў паведамляе пра тое, што хрышчэньне Міндоўга ім самім успрымалася толькі як намінальнае, а сам князь працягваў адпраўляць паганскія рытуалы. З пэўнай верагоднасьцю можна меркаваць, што разам з тым Міндоўг меў статус жраца<ref>{{Кніга|аўтар = Łowmiański H.|частка = |загаловак = Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego|арыгінал = |спасылка = |адказны = H. Łowmiański|выданьне = |месца = Poznań|выдавецтва = Wydawnictwo Naukowe UAM|год = 1983|том = |старонкі = 326|старонак = 579|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Хрышчэньне ж князя можа быць растлумачаным як спроба адшуканьня палітычнай апоры ў змаганьні з галіцка-валынскімі і літоўскімі канкурэнтамі; па хрышчэньні Міндоўг адмаўляўся ад прэтэнзіяў на Жамойць{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|41}}.
 
Усьведамляючы небясьпеку з боку крыжакоў, Міндоўг пачаў дапамагаць [[Першае прускае паўстаньне|прускім паўстанцам]] і адначасна змагацца супраць сваіх пляменьнікаў (сыны Даўспрунка), Эдзівіда і Таўцівіла{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|37}}. Пры канцы 1240-х гадоў Міндоўг няўдала паспрабаваў падначаліць [[Курляндыя|Курляндыю]] і [[Зэмгалія|Зэмгалію]], па чым дапамог Данілу Галіцкаму ў змаганьні супраць сына чарнігаўскага князя{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|38}}. Дыпляматычныя зносіны з Галіцка-Валынскай дзяржавай былі замацаваныя шлюбам Данілы з пляменьніцай Міндоўга{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|38}}. Тым ня менш, у 1249 годзе пад уплывам варожых да Міндоўга ягоных беспасярэдніх сваякоў (у прыватнасьці, полацкага князя Таўцівіла) і перасьцярогаў Данілы наконт узмацненьня Літвы складаецца варожая да дзяржавы кааліцыя Галіцка-Валынскага княства, Інфлянцкага ордэну і шэрагу аўкштайцкіх і жамойцкіх пляменных князёў{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|40}}. Пэўная палёгка ў замежнапалітычнай сытуацыі была атрыманая праз хрышчэньне князя, а таксама атрыманьне нэўтралітэту пляменных князёў Літвы, хоць Даніла ажыцьцявіў дзьве выправы на Панямоньне ў пачатку 1250-х гадоў{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|41}}.
 
=== Каранацыя ===
[[Файл:Mindoŭh. Міндоўг (1824).jpg|значак|Каранацыя Міндоўга. Невядомы мастак, 1824 г.]]
 
Наступным крокам Міндоўга да збліжэньня з Заходняй Эўропай было прыняцьце каралеўскага тытулу. Ліцьвінскія паслы прасілі ў [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] [[Інацэнт IV|Інацэнта IV]] дазвол на каранацыю свайго князя і сустрэлі з боку першасьвятара поўнае разуменьне{{зноска|Стварэньне|1998|Краўцэвіч|201}}. 6 ліпеня 1253 году Міндоўг прыняў тытул караля ў рэзыдэнцыі ў Наваградку, які тады быў сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Наваградак як месца каранацыі Міндоўга падае [[Густынскі летапіс]], а таксама гісторык [[Альбэрт Каяловіч]], які мог абапірацца на страчаныя летапісныя крыніцы. На Наваградку як месцы каранацыі Міндава ўрэшце спыніўся і [[Мацей Стрыйкоўскі]] ў свайсваёй галоўнай працы «[[Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі]]»{{Заўвага|У раньніх паэмах «Ганец цноты» і «Аб пачатках, паходжаньні, дзейнасьці, справах рыцарскіх і хатніх слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага...» ён называў месцам каранацыі [[Кернаў]] на [[Віленскі павет (ВКЛ)|Віленшчыне]]}}.
{{Цытата|...Гайндрыха, які, прыехаўшы да Наваградку Літоўскага з арцыбіскупам Рыскім і з крыжакамі прускімі і інфлянцкімі, Міндоўга альбо Мяндока на каралеўства Літоўскае паводле звыклых цырымоніяў царкоўных памазаў...}}
 
Як адзначае [[Алесь Жлутка]], спробы навукова абгрунтаваць альтэрнатыўнае месца каранацыі нельга прызнаць удалымі<ref name="Zlutka-2005-108">{{Літаратура/Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях|к}} С. 108.</ref>.
 
Будучы аслабленым змаганьнем з манголамі, Даніла Раманавіч мусіў пайсьці на мір зь Міндоўгам, які быў складзены ў 1254 годзе і паводле якога князь прызнаваўся кіраўніком Наваградчыны, але кіраўнком на правох васала прызнаваўся сын Данілы [[Раман Данілавіч|Раман]]. Мір замацоўваўся шлюбам міндоўгавай дачкі зь іншым сынам Данілы, [[Шварн]]ам{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|43}}. Але неўзабаве мір быў парушаны нападам на Галіцка-Валынскую дзяржаву манголаў: спазьніўшыся на падзел здабычы пераможаных манголаў, літоўцы і наваградзкія ваяводы пачалі рабаваць навакольлі [[Луцак|Луцку]]. Зьвесткі пра гэтую падзею прыкметныя тым, што іншыя літоўскія князі Міндоўгам зьведзеныя ўжо да ўзроўню ваяводаў, у войску выступаюць і ўсходнеславянскія ваяводы (напрыклад, разанец Астафі Канстантынавіч){{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|44}}. Па 1256 годзе больш энэргічны даводца манголаў [[Бурундай]] прымусіў брата Данілы Васільку, фармальнага васала манголаў, пайсьці на Панямоньне, па чым Раман, які знаходзіўся там, відаць, на правох фактычнага закладніка, быў скрадзены літоўцамі{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|46}}. Карыстаючыся вайсковымі падзеямі, уладу ў Наваградку меркавана мог атрымаць сын Міндоўга [[Войшалк]] (у якасьці паплечніка маючы Таўцівіла). Сам Міндоўг, схаваўшыся ў лясной мясцовасьці, магчыма, здолеў адбіць напад манголаў. Спрабуючы знайсьці Рамана, Даніла ўварваўся ў Панямоньне і захапіў [[Ваўкавыск]]{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|47}}.
 
[[Файл:Mindoŭh. Міндоўг (1900).jpg|значак|Сьмерць Міндоўга. Р. Штэйн і {{nowrap|Г. Зэйфэр}}, каля 1900 г. ]]
Радок 112:
 
=== Па каранацыі ===
Аднак Міндоўг нядолганядоўга трымаўся заходнеэўрапейскай арыентацыі. Ужо на пачатку 1260-х гадоў ён разарваў пагадненьне з Інфлянцкім ордэнам, а потым і з Папам ды пачаў адкрытую вайну супраць сваіх былых хаўрусьнікаў, карыстаючыся пасьпяховым паўстаньнем прусаў і ўдалай для іх [[бітва на Дурбэ|бітвай на Дурбэ]]. У Жамойці ў якасьці намесьніка зьявіўся пляменьнік Міндоўга [[Транята]]. У 1261 годзе разам з Транятам, сынамі [[Аляксандар Неўскі|Аляксандра Неўскага]], Таўцівілам і віцебскім князёмкнязем Канстантынам Міндоўг паспрабаваў напасьці на Інфлянты, праз год разам з Шварнам напаў на [[Мазовія|Мазовію]], помсьцячы ёй за ўдзел у ранейшых выправах крыжакоў на Літву{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|49}}.
 
У канцы жыцьця Міндоўг, паводле згадак Валынскага летапісу, карыстаўся неабмежаванай уладай у Вялікім Княстве Літоўскім{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|50}}, што выклікала супраць яго змову князёў жамойцкага [[Транята|Траняты]], полацкага [[Таўцівіл]]а і нальшанскагагальшанскага [[Даўмонт]]а. У выніку, Міндоўга забілі разам з сынамі Рупекам (Рэпікам) і Руклем<ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Міндоўг // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 313.</ref>. Міндоўг быў забіты ў часы выправы на [[Бранск]], якая прадпрымалася князем як сродак супраць збліжэньня палітычных супраціўнікаў Літоўскае дзяржавы, Валынскага і Чарнігаўскага княстваў. Галоўнымі змоўнікамі, верагодна, сталі Транята і Таўцівіл, сярод іншых змоўнікаў упамінаюцца нальшанскіягальшанскія князі [[Гердзень]], Даўмонт (які, меркавана, быў беспасярэднім забойцам і ў якога Міндоўг зьвёў жонку па сьмерці ўласнай), а таксама ваявода Астафі Канстантынавіч. Пагаршэньне дачыненьняў Міндоўга і Траняты вядомае паводле Рыфмаванае хронікі ўжо ў 1261 годзе, уласна ж забойства адбылося ў 1263 або 1264 годзе{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|51}}.
 
== Вядомыя граматы ==
Радок 148:
[[Файл:Pinsk, Mindoŭh. Пінск, Міндоўг (1901-14).jpg|значак|Курган Міндоўга ў [[Пінск]]у]]
 
У 1955 годзе [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|савецкія ўлады зьнішчылі]] [[Курган Міндоўга]] ў [[Пінск]]у<ref name="Arlou-2012-37">{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 37.</ref>.
 
[[Файл:Navahradak, Mindoŭh. Наваградак, Міндоўг (1901-14).jpg|значак|Гара Міндоўга ў [[Наваградак|Наваградку]]]]
 
На ўезьдзе ў [[Наваградак]] знаходзіцца [[Гара Міндоўга]] ([[Вуліца Менская (Наваградак)|вуліца Менская]], гістарычная Траецкая), якую яшчэ ў XVII ст. апісвалі як месца пахаваньня першага вялікага князя і адзінага караля Літвы. У 1993 годзе з нагоды 740-годзьдзя каранацыі Міндоўга ля падножжа гары паставілі памятны знак (скульптар [[У. Лятун]]). У 2014 годзе ля гары паставілі мэталічную скульптуру Міндоўга вышынёй каля 2,5 м.
 
У 2008 годзе афіцыйныя ўлады Наваградку выказалі намер паставіць у гістарычным цэнтры места конны помнік Міндоўгу. Над праектам коннай статуі працуе менскі скульптар Генадзь Буралкін. Ён прапануе адліць з бронзы Міндоўга зь мячом на кані і паставіць гэтую кампазыцыю на каменны пастамэнт. Ад гэтага часу ідзе збор грошай на ўсталяваньне помніка<ref>Дзядзюля А. [http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=56956 Далучайся да рэстаўрацыі Наваградскага замка!] // [[Звязда]]. № 74, 17 красавіка 2010 г.</ref>.
 
=== Летува ===
З 1991 году з нагоды каранацыі Міндоўга 6 ліпеня ў Летуве адзначаецца [[Дзень дзяржавы (Летува)|Дзень дзяржавы]]. У 2003 годзе ў гэты дзень у [[Вільня|Вільні]] адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка каралю Міндоўгу каля галоўнага будынка Нацыянальнага музэю Летувы і новага моста над [[Вяльля|Вяльлёй]] — моста імя караля Міндоўга. Таго ж году ў Летуве выдалі паштовыя маркі з выявай Міндоўга і яго кароны, а таксама юбілейны мэдаль «750-годзьдзе каранацыі караля літоўскага Міндоўга» (мастакі Ю. Калінаўскас, Л. Калінаўскайце). Яшчэ адзін юбілейны мэдаль з выявай Міндоўга выдалі ў гонар 1000-годзьдзя назвы Літва. Банк Летувы мае манэты «Міндоўг — кароль літоўскі» (у сэрыі «Валадары Літвы», 50 літаў, срэбра, дызайн А. Закаўскас, 1996) і «Каранацыя Міндоўга» (200 літаў, золата, срэба, дызайн П. Рэпсіс, 2003).
 
У Вільні ёсьць [[Вуліца Міндоўга (Вільня)|вуліца Міндоўга]], у [[Коўна|Коўне]] — [[Праспэкт Міндоўга (Коўна)|праспэкт Міндоўга]].
 
== Галерэя ==