Гісторыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Са старонкі прыбраны файл Інаўгурацыя_А._Лукашэнка_(1994).png, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам JuTa. Прычына: No permission since 4 August 2021.
Радок 213:
Сацыяльна-эканамічны крызіс другое паловы 1980 — пачатку 1990-х гадоў спрыяў нарастаньню дэзінтэграцыйных працэсаў у СССР. 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны савет БССР прыняў [[Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі|Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]]. [[Жнівеньскі путч]] у Маскве (19—21 жніўня 1991) і падтрымка яго кіраўніцтвам КПБ паглыбіла крызіс сыстэму ўлады, якая існавала ў той час у Беларусі. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны савет БССР прыпыніў дзейнасьць КПБ на тэрыторыі Беларусі. 19 верасьня 1991 году афіцыйную назву Беларускай дзяржавы зьмянілі на Рэспубліку Беларусь. У якасьці дзяржаўных сымбаляў аднавілі [[беларусы|беларускія]] [[Нацыянальныя сымбалі|нацыянальныя]] герб [[Пагоня|Пагоню]] і [[бел-чырвона-белы сьцяг]]. У сьнежні 1991 году ў выніку дэнансацыі дамовы 1922 году СССР спыніў існаваньне. 8 сьнежня 1991 году лідэры Беларусі ([[Станіслаў Шушкевіч]]), Украіны ([[Леанід Краўчук]]) і Расеі ([[Барыс Ельцын]]) у [[Белавеская пушча|Белавескай пушчы]] падпісалі [[Белавескія пагадненьні|пагадненьне]] аб утварэньні [[Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў|Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў]]. У 1994 годзе прынялі [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыю Беларусі]], адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары. Паводле вынікаў другога туру, першым прэзыдэнтам краіны абралі [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнка]].
 
 
[[Файл:Інаўгурацыя А. Лукашэнка (1994).png|значак|300пкс|Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, 1994 г.]]
 
Актывізацыя прарасейскіх настрояў ва ўладных колах Беларусі адзначалася яшчэ з восені 1993 году, што выявілася ў працы Канстытуцыйнай Камісіі: большасьць яе сябраў выказаліся за тое, каб упамінаньне крыніцаў Беларускай дзяржаўнасьці — ня толькі Вялікага Княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі, але і Беларускай ССР — выключыць з тэксту [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Беларусі]]. Такую пастанову падтрымала большасьць [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня|дэпутацкага корпусу]]<ref>[[Сяргей Навумчык|Навумчык С.]] [https://www.svaboda.org/a/30488810.html У праекце Канстытуцыі 1994 прыгадваліся ВКЛ і БНР], [[Радыё Свабода]], 15 сакавіка 2020 г.</ref>. Увогуле, у 1991—1994 гадох Беларусь была адзінай краінай з былых рэспублік СССР, дзе нацыянальныя палітычныя сілы ня мелі прадстаўніцтва ў міністэрствах і структурах мясцовай выканаўчай улады — фактычна ня мелі доступу да рэальнага кіраваньня дзяржавы<ref name="navumcyk_15.04.2020">[[Сяргей Навумчык|Навумчык С.]] [https://www.svaboda.org/a/30555697.html Беларусь як унікум. Адказ Прэйгерману], [[Радыё Свабода]], 15 красавіка 2020 г.</ref>. Аднак поўнае аднаўленьне [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыйнай]] [[Моўная палітыка|моўнай]] і культурнай палітыкі адбылося толькі па ўсталяваньні Лукашэнкам [[Рэжым Лукашэнкі|аўтарытарнага рэжыму]], што стала вынікам супадзеньня інтарэсаў уладаў Расеі, якія рэанімавалі [[Імпэрыялізм|імпэрскую ідэю]], і Лукашэнкі, які меў спадзяваньні праз далучэньне Беларусі да Расеі замяніць яе нямоглага прэзыдэнта [[Барыс Ельцын|Барыса Ельцына]]<ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 10.</ref>. У 1995 годзе ён правёў [[Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году|рэфэрэндум]], які супярэчыў Канстытуцыі Беларусі і дзейнаму заканадаўству<ref name="МП">[[Міхаіл Пастухоў|Пастухоў М.]] [https://knihi.com/none/Aniamiennie_Z_kroniki_zniscennia_bielaruskaj_movy.html#chapter13 Ці законны рэфэрэндум 1995 году адносна наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове?] // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня, 2000.</ref><ref name="zapr">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудзкі С.]] [https://web.archive.org/web/20170814200257/http://jivebelarus.net/language/language-defeat-06.html Грамадзкае сьцьвярджэньне беларускай мовы і парушэньні правоў беларускамоўных людзей] // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня, 2000.</ref><ref name="zapr1">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудзкі С.]] [https://web.archive.org/web/20110722003014/http://arche.bymedia.net/2002-1/zapr102.html Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады] // [[Архэ Пачатак]]. №1 (21), 2002.</ref>, адзначаўся парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня<ref>[[Сяргей Навумчык|Навумчык С.]] [https://www.svaboda.org/a/27734568.html Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным], [[Радыё Свабода]], 12 траўня 2019 г.</ref>. Па рэфэрэндуме, Лукашэнка пазбавіў беларускія [[Нацыянальная сымболіка|нацыянальныя сымбалі]] бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоню статусу афіцыйнай дзяржаўнай сымболікі і надаў дзяржаўны статус [[расейская мова|расейскай мове]].