Машынабудаваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
 
Радок 7:
 
== Беларусь ==
Машынабудаваньне ўзьнікла ў Беларусі ў канцы ХІХ стагодзьдзя. У 1877 годзе заснавалі «[[Віцебскі чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод]]» ([[Паўночна-Заходні край]]). У 1881 годзе стварылі «[[Кашарскі машынабудаўнічы і чыгунамэталюргічны завод]]» у [[Менск]]у. У 1930-я гады значнымі асяродкамі станкабудаваньня [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] сталі Менск, Віцебск і [[Гомель]]. Пачалі выпускаць сельскагаспадарчыя і тарфяныя машыны, будаўнічае абсталяваньне і электраабсталяваньне. У 1940 годзе асвоілі выпуск [[радыёпрымач]]оў. У паваенныя гады ў Менску пабудавалі [[Менскі аўтамабільны завод|аўтамабільны]], [[Менскі трактарны завод|трактарны]], [[Мотавела|вэлясыпэдны]] і інструмэнтальны заводы, а таксама радыёзавод. Таксама асвоілі выраб [[падшыпнік]]аў, [[Менскі гадзіньнікавы завод|гадзіньнікаў]], [[кампутар]]аў і тэлевізараў. У 1998 годзе на машынабудаваньне прыпала 25,7 % аб'ёмуаб’ёму валавой вытворчасьці. Сярод 704 [[прадпрыемства]]ў было 24,7 % дзяржаўных, якія далі 63 % вытворчасьці. На машынабудаваньне прыпадала 37,2 % работнікаў і службоўцаў, а таксама 29,6 % прамыслова-вытворчых фондаў. Машынабудаваньне было вядучай галіной [[Прамысловасьць Беларусі|прамысловасьці Беларусі]] паводле разгалінаванасьці, каапэрацыі і больш як 600 відаў вырабаў. На 2000 год машынабудаваньне было разьвітым ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі. У Менску засяроджвалася каля 45 % вытворчасьці. Буйнымі асяродкамі машынабудаваньня таксама былі: Гомель, [[Віцебск]], [[Магілёў]], [[Берасьце]], [[Горадня]], [[Бабруйск]], [[Баранавічы]], [[Пінск]], [[Ворша]], [[Барысаў]], [[Жодзін]] і [[Маладэчна]]. Машынабудаваньне займала ў Беларусі 1-е месца паводле аб'ёмуаб’ёму валавой вытворчасьці, [[кошт]]у асноўных вытворчых фондаў і ліку працаўнікоў<ref name="а"/>.
 
У 2020 годзе вытворчасьць машынабудаваньня скарацілася на 3,8 % да 17,7 млрд [[Беларускі рубель|рублёў]] (7,193 млрд даляраў ЗША). Экспарт зьменшыўся на 4,1 % да 5,637 млрд $ і ажыцьцяўляўся ў 147 краінаў. Вырасла вытворчасьць: да 1,374 млн [[тэлевізар]]аў на 30 %, да 21 300 легкавых аўтамабіляў на 4,2 %, да 1349 [[аўтобус]]аў на 6,3 %, да 1135 збожжаўборачных камбайнаў на 80 % і да 193 [[тралейбус]]аў на 50 %. На 2021 год у Беларусі налічвалася звыш 270 машынабудаўнічых прадпрыемстваў, на якіх працавала каля 168 000 чалавек<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Машынабудаваньне Беларусі|спасылка=https://blr.belta.by/infographica/view/mashynabudavanne-belarusi-13370/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=16 лютага 2021|дата доступу=28 чэрвеня 2021}}</ref>.
Радок 15:
 
{{Накід}}
 
[[Катэгорыя:Машынабудаваньне]]