Тэрэза Голуб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
== Грамадзкая дзейнасьць ==
 
На працягу 2001—2006 гг. паралельна з асноўнымі працоўнымі абавязкамі была старшынёй прафсаюзнага камітэту ІнстытутаІнстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2002—2009 гг. уваходзіла ў склад Рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі. Пэўны час была ўдзельніцай Харавойхаравой капэлы НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Т. Слабодчыкавай.
У 2002-2013 гг. зьяўлялася членам Вучонага савету ІнстытутаІнстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (у далейшым Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі); старшынёй атэстацыйнай камісіі; старшынёй Савету ветэранаў Інстытута, уваходзіла ў склад рэдкалегіі Збору твораў Я. Коласа ў 20 тт.; Збору твораў І. Шамякіна ў 23 тт.; зб. «Гарэцкія чытанні», была адным з арганізатараў іх правядзеньня і інш.
 
На працягу 2006—2008 гг. узначальвала Дзяржаўную экзамэнацыйную камісію факультэту беларускай філялёгіі і культуры Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. У студзені 2019 г. абрана намесьнікам Старшыні Прэзыдыюму Грамадзкагаграмадзкага аб’яднаньня «Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх».
Займаецца пошукавай працай, папулярызацыяй беларускае літаратуры і мовы, выступае з дакладамі на навуковых канфэрэнцыях, зь лекцыямі перад студэнтамі ВНУ і навучэнцамі агульнаадукацыйных школ, на радыё і тэлебачаньні.