Нямецкі райх: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Гісторыя Нямеччыны}}
д выпраўленьне спасылак
Радок 4:
 
== Паходжаньне тэрміну ==
Нямецкае слова «райх» ({{мова-de|Das Reich}}) можа перакладацца і як [[дзяржава]], і як імпэрыя. Стваральнікам панятку «Трэці райх» лічыцца нямецкі пісьменьнік і перакладчык [[Артур Мёлер ван дэн Брук]], які прытрымліваўся [[нацыяналізм|нацыяналістычных]] поглядаў. Паводле гэтай канцэпцыі, Першым райхам была [[СьвяшчэннаяСьвятая Рымская імпэрыя|Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя германскайнямецкай нацыі]]. Яна існавала з [[962]] году, калі Отан I Вялікі быў абвешчаны імпэратарам у [[Сабор Сьвятога Пятра|Саборы Сьвятога Пятра]] ў [[Рым]]е, што мусіла падкрэсьліваць пераемнасьць ад Рымскай імпэрыі, і прыпыніла сваё існаваньне ў [[1806]] годзе пасьля шэрагу паражэньняў, нанесеных ёй войскамі [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]]. Другім райхам была [[Нямецкая імпэрыя]], абвешчаная ў [[1871]] годзе падчас кіраваньня Вільгельма I Гагенцолерна і ліквідаваная ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 году. Трэці райх мусіў прыйсьці на зьмену кволай [[Ваймарская рэспубліка|Ваймарскай рэспубліцы]].
 
Гітлер пераняў ідэю Трэцяга райха ад Мёлера ван дэн Брука. Сам Мёлер ван дэн Брук асабіста сустракаўся з Гітлерам і застаўся пра яго высокага меркаваньня<ref>{{Спасылка|аўтар = Мазарчук Д.В.|загаловак = Консервативные революционеры Веймарской Германии о государственности и праве|url = http://law-news.ru/up/u16/page_30.html|выдавец = Право и политика|год = 2005|мова = ru}}</ref>. У 1925 годзе Мёлер ван дэн Брук скончыў жыцьцё самагубствам.